Светлы Бор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Светлы Бор)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Светлы Бор
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
да 1962 г. п. Кардонная фабрыка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Светлы Бор на карце Беларусі ±
Светлы Бор (Беларусь)
Светлы Бор
Светлы Бор (Мінская вобласць)
Светлы Бор

Све́тлы Бор[1] (трансліт.: Svietly Bor, руск.: Светлый Бор) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленне ўзнікла ў сувязі з заснаваннем у 1898 г. кардоннай фабрыкі і было вядома раней як кардонная фабрыка. Назва Светлы Бор дадзена ад мясцовасці, наймення ляснога ўрочышча.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца каля ракі Свіслач, у месцы ўпадзення ў яе ракі Волма, за 14 км на паўночны ўсход ад горада Мар’іна Горка і чыгуначнай Пухавічы Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У ХІХ - пач. ХХ ст. у Пухавіцкай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года знаходзілася пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У ліпені 1942 года вёска спалена і забіта 4 жыхара.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 год — 38 двароў, 162 жыхары.
  • 1999 год — 786 чалавек.
  • 1 студзеня 2002 — 299 двароў, 730 жыхароў.
  • 2010 год — 630 чалавек.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.). 0,6 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач, у месцы яе ўпадзення ў р. Волма.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа. Пачала работу ў 1958 г. вялікую дапамогу ў стварэнні яе матэрыяльнай базы аказала кардонная фабрыка. У 1965 г. зроблена прыбудова на тры класныя пакоі. У 1965 г. школа стала сярэдняй і была перайменавана ў Светлаборскую.
  • Бібліятэка
  • Дзіцячыя яслі-сад
  • Фельчарскаакушэрскі пункт
  • Дом культуры

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. http://borisoveparhia.by/sluzhenie-episkopa-borisovskogo-i-marinogorskogo/v-svetlom-boru-osvyatili-novyiy-hram-v-chest-kazanskoy-ikonyi-bozhiey-materi.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]