Перайсці да зместу

Чарэйскае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галаўля (возера))
Чарэйскае
Выгляд ад вёскі Гара
Выгляд ад вёскі Гара
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 168,4[1] м
Даўжыня 6,71 км
Шырыня 1,12 км
Плошча 3,38 км²
Аб’ём 0,01896 км³
Даўжыня берагавой лініі 17,3 км
Найбольшая глыбіня 14 м
Сярэдняя глыбіня 5,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,23 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 17 км²
Упадаюць ручаі, каналы
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чарэйскае (Беларусь)
Чарэйскае
Чарэйскае
Чарэйскае (Віцебская вобласць)
Чарэйскае
Чарэйскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарэ́йскае, Чарэя — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, каля вёскі Чарэя.

Плошча паверхні возера 3,38 км². Даўжыня 6,71 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 18,96 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень і складаецца з некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 2 да 18 метраў, сугліністыя. Берагавая лінія моцна звілістая (каэфіцыент зрэзанасці 2,65[2]). Берагі нізкія, пясчаныя. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, абрывістыя, абразійныя, у паўднёвай частцы сплавінныя. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 100 м, выслана глінай, пясчанымі і пясчана-глеістымі адкладамі. Глыбей дно возера глеістае. У сярэдзіне возера востраў плошчай 0,02 га.

Возера эўтрофнае, праточнае. Злучана пратокай з азёрамі Галаўня і Чамярыца. У Чарэйскае ўпадаюць больш за 10 ручаёў і каналаў, выцякае ручай у возера Родамля.

Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м і на адлегласці да 50 м ад берага. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, краснапёрка, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Рачэўскі А. М. Чарэйскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)