Галерэя Акадэміі, Венецыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Від на Мост Акадэміі і Галерэі Акадэміі.

Галерэя (ці, у больш дакладным перакладзе, Галерэі) Акадэміі (італ.: Gallerie dell'Accademia), званыя таксама Музеем Акадэміі ў Венецыі — мастацкі музей, у якім захоўваецца самая вялікая калекцыя венецыянскага жывапісу XIVXVIII стагоддзяў. Акадэмія і музей размешчаны на паўднёвым беразе Вялікага канала, што дае назву аднаму з трох мастоў праз гэты канал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Галерэі Акадэміі.

Галерэі Акадэміі былі заснаваны ў 1750 годзе венецыянскім Сенатам як школа жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Мэта стварэння такой навучальнай установы — зрабіць Венецыю адным з цэнтраў мастацкай адукацыі ў Італіі, нароўні з Рымам, Фларэнцыяй, Міланам і Балонняй.

У 1807 годзе першапачатковая назва Акадэміі — Акадэмія Вытанчаных Мастацтваў Венецыі (італ.: L'Accademia di Belle Arti di Venezia) — была заменена на новую — Каралеўская Акадэмія Вытанчаных Мастацтваў (італ.: Accademia Reale di Belle Arti). Больш таго, сама Акадэмія была перамешчана па загаду акупацыйных улад Напалеонаўскі Францыі ў той будынак, у якім размяшчаецца дагэтуль.

Напачатку XIX стагоддзя Галерэі былі ператвораны з мастацкай школы ў музей і сталі паступова павялічваць свае фонды. Цяпер наведвальнікі Музея Акадэміі могуць убачыць працы такіх услаўленых майстроў, як Паола Венецыяна, Ларэнца Венецыяна, Якабела дэль Ф'ёрэ, Джавані Беліні, Віторэ Карпача, Чыма да Канельяна, Джарджонэ, Ларэнца Лота, Веранезэ, Тыцыян, Цінтарэта, Джавані Батыста Т'епола, Разальба Кар'ера, П'етра Лонгі, Джавані Батыста П'яцэта, Каналета, Бернарда Белота, Франчэска Гвардзі і інш.

З мастацкага збору музея[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Каардынаты: 45°25′52″ пн. ш. 12°19′41″ у. д. / 45.431111° пн. ш. 12.328056° у. д. (G) (O) (Я)