Горад Джэймстаўн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Джэймстаўн
Jamestown Saint Helena port.jpg
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
3,6 км²
Насельніцтва
714 чалавек (2008)
Тэлефонны код
+290 2
Горад Джэймстаўн (Зямля)
Горад Джэймстаўн

Джэймстаўн (англ.: Jamestown) — сталіца брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья. Адзіны порт вострава Святой Алены. Насельніцтва (2008 г.) - 714 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Джэймстаўн месціцца на берагу заліва Джэймс у вузкай міжскальнай рашчыліне ў паўночна-заходняй частцы вострава Святой Алены. Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца паміж 19°C і 24°C. Найбольш спякотны месяц — красавік, калі тэмпература дасягае 34°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 113 мм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча на месцы Джэймстаўна было заснавана Англійскай Ост-Індскай кампаніяй у 1659 г. Для аховы была пабудавана крэпасць Св. Джона. У 1660 г. у сувязі з рэстаўрацыяй манархіі ў Англіі крэпасць атрымала назву Джэймс у гонар герцага Ёркскага. Праз некалькі гадоў у дакументах Ост-Індскай кампаніі паселішча названа Джэймстаўнам.

У 1673 г. паселішча і крэпасць былі часова захоплены галандцамі. У канцы XVIII - XIX стст. Джэймстаўн з'яўляўся важным транзітным цэнтрам ў Паўднёвай Атлантыцы. У 1834 г. перададзены ў маёмасць Вялікабрытаніі. Па загаду каралевы Вікторыі ў 1859 г. атрымаў статус горада і права на самакіраванне.

З 2009 г. з'яўляецца афіцыйнай сталіцай брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Большасць жыхароў горада Джэймстаўн працуе ў адміністрацыі і займаецца абслугоўваннем.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Спіс славутых мясцін Джэймстаўна:

  • Лесвіца Якаба — лесвіца на паверхню скал над горадам. Складаецца з 699 прыступак. Пабудавана ў 1829 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]