Горад Яўндэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Яундэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Яўндэ
фр.: Yaoundé
Cameroon-Yaounde01.jpg

Каардынаты: 3°52′00″ пн. ш. 11°31′00″ у. д. / 3.866667° пн. ш. 11.516667° у. д. (G) (O) (Я)3°52′00″ пн. ш. 11°31′00″ у. д. / 3.866667° пн. ш. 11.516667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
Плошча
180 км²
Вышыня над узроўнем мора
750 м
Насельніцтва (2005)
1 430 000 чалавек
Шчыльнасць
7944 чал./км²
Часавы пояс

Яўндэ (Камерун)
Яўндэ
Яўндэ

Я́ўндэ[1] (фр.: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камеруна. Колькасць жыхароў складае 1,4 млн. чалавек. Адначасова з'яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад размешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.

Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косткай. Пад час Першай сусветнай вайны горад быў акупаваны бельгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацый, з французскай адміністрацыяй.

Пасля атрымання незалежнасці Камерунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.

У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр, транспартны вузел Камеруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.

У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камеруну, замежныя пасольствы.

Геаграфічнае становішча і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Яўндэ знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на Камерунскім пласкагор'і, на вышыні 750 метраў над узроўнем мора. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае +23°С, у ліпені +21°С. Сярэнегадавая колькасць ападкаў — 1600 мм. Дажджы ідуць у асноўным у перыяды з верасня па лістапад і з красавіка па ліпень.

Зноскі

  1. Напісанне Я́ўндэ ў адпаведнасці з арт. Яўндэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўндэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2004. — 472 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]