Перайсці да зместу

Градзянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Градзянкаўскі сельсавет)
Градзянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Асіповіцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Градзянка
Дата ўтварэння 24 верасня 1926,
13 лютага 2002
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 760
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Градзя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Градзянка.

Градзянскі сельсавет размешчаны ў паўночнай частцы Асіповіцкага раёна і мяжуе з Лапіцкім, Ліпеньскім, Свіслацкім сельсаветамі Асіповіцкага раёна, БагушэвіцкімБярэзінскага і ЛядскімЧэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Утвораны 24 верасня 1926 года як Градзянкаўскі (Градзянскі) сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР з часткі скасаванага Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Градзянка атрымала статус рабочага пасёлка. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года сельсавет у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагарэльскага сельсавета[1].

13 лютага 2002 года ўтвораны зноў шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Каменіцкага (6 населеных пунктаў: вёскі Асавок, Казімірова, Каменічы, Прыцерпа, Цэзарова і Яноўка) і Пагарэльскага (5 населеных пунктаў: вёскі Амінавічы, Буда, Градзянец, Лазовае і Пагарэлае) сельсаветаў і вёскі Градзянка[2]. У 2002 годзе скасавана вёска Буда. 20 лістапада 2013 года ў склад Лапіцкага сельсавета перададзены вёскі Амінавічы і Пагарэлае[3], 28 лістапада 2017 года ў склад Свіслацкага сельсавета — вёска Прыцерпа[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1285 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 760 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района Архівавана 6 чэрвеня 2021.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.