Іранскі крызіс (з 2019 года)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іранскі крызіс (2019))
Іранскі крызіс
Асноўны канфлікт: Другая халодная вайна
Амерыканскі бамбардзіроўшчык B52 на ваеннай базе ў Катары, 12 мая 2019.
Амерыканскі бамбардзіроўшчык B52 на ваеннай базе ў Катары, 12 мая 2019.
Дата з 5 мая 2019 года
Месца Ірак, Сірыя, ізраільска-палесцінскія тэрыторыі, Персідскі заліў Армузскі праліў, Гібралтарскі праліў, Аманскі заліў, Чырвонае мора
Прычына Выхад Ірана і ЗША з «ядзернай здзелкі»
Праціўнікі
Міжнародная кааліцыя па бяспецы на моры:

пры падтрымцы:
 Польшча[3]
 Кувейт[4]
 Пакістан[4]
 Ізраіль
 Егіпет[5][6]
 Японія[7][8]
 Рэспубліка Карэя[9]

 Іран
Хезбала
Сілы народнай мабілізацыі
Хусіты
Дзяржава Палесціна Дзяржава Палесціна[10]
пры падтрымцы:
 Расія[11][12][13]
 Кітай[12][14]
 Сірыя[15]
 КНДР[16][17]
 Ірак[18]
 Венесуэла[19][20]
 Куба[21]
Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Дональд Трамп
Злучаныя Штаты Амерыкі Джо Байдэн
Злучаныя Штаты Амерыкі Марк Эспер
Вялікабрытанія Барыс Джонсан
Саудаўская Аравія Салман ібн Абдэль Азіз ас-Сауд
Ізраіль Біньямін Нетаньяху
Іран Алі Хаменеі
Іран Хасан Рухані
Іран Ібрагім Раісі
Іран Амір Хатамі
Іран Касем Сулеймані
Хасан Насрала
Абу Махдзі Аль-Мухандзіс
Сілы бакоў
на 2019—2020:

Злучаныя Штаты Амерыкі: 120 000 ваеннаслужачых, 12 F-22 Raptor, 4 B52, 1 ударная група авіяносцаў
Вялікабрытанія: 2 фрэгата, 1 эсмінец
Аўстралія: 200 ваеннаслужачых, 1 фрэгат
Саудаўская Аравія: 90 ваеннаслужачых, 10 ЗРК


Японія: 1 эсмінец, 2 патрульных самалёта
Паўднёвая Карэя: 300 вайскоўцаў, 1 эcмінец, 1 верталёт

на 2019—2020:

Іран: 523 000 ваеннаслужачых
: 3500—5000 апалчэнцаў
: 80 000—100 000 апалчэнцаў

Страты
на 2019—202:

Злучаныя Штаты Амерыкі: 80 вайскоўцаў загінулі (па даных Ірана), 1 самалёт і 2 БПЛА знішчаны, 1 марак знік без вестак, 1 грамадзянскі забіты
Вялікабрытанія: 1 танкер захоплены, 23 марака арыштаваны
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: 1 танкер пашкоджаны, 1 танкер затрыманы
Саудаўская Аравія: 2 танкера пашкоджаны


Японія: 1 гандлёвае судна пашкоджана

на 2019—2020:

Іран: 5 вайскоўцаў забіты, 1 танкер захоплены і 1 пашкоджаны, 1 дрон збіты
: 34 забітых апалчэнцаў

Агульныя страты
на 2019—2020:

Украіна: 1 грамадзянскі авіялайнер збіты, 9 украінскіх членаў экіпажа і 167 грамадзянскіх асоб загінулі, у тым ліку 82 з Ірана, 57 з Канады, 10 з Швецыі, 7 з Афганістана і 3 з Вялікабрытаніі.
 Нарвегія: 2 гандлёвых судна пашкоджаны
 Філіпіны: 1 судна затрымана, 7 членаў экіпажа арыштываны[22]
Ірак 1 гандлёвы карабель затрыманы[23]
Паўднёвая Карэя 1 танкер затрыманы[24]

Іранскі крызіс 2019 года, таксама крызіс у Персідскім заліве і амерыкана-іранскі канфлікт — надзвычайна напружанае палітычнае, дыпламатычнае і ваеннае супрацьстаянне паміж Іранам і саюзнымі яму групоўкамі з аднаго боку, і ЗША і іх стратэгічнымі саюзнікамі ў рэгіёне з другога. Адносіны паміж імі абвастрыліся пасля выхаду Тэгерана і Вашынгтона з «ядзернай здзелкі» (афіцыйная назва — Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў).

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 ліпеня 2015 года Іран і краіны «шасцёркі» (ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Кітай і Расія) дасягнулі пагаднення па іранскай ядзернай праграме ў абмен на адмену санкцый супраць Ірана. Па пагадненні афіцыйны Тэгеран павінен дапусціць інспектараў МАГАТЭ на свае ядзерныя аб’екты. Краіны Захаду, у сваю чаргу, будуць пакрокава здымаць з Ірана санкцыі. Пагадненне павінна быць ратыфікавана ўсімі бакамі і адобрана Саветам Бяспекі ААН[25].

У кастрычніку 2017 года прэзідэнт ЗША Д. Трамп заявіў, што больш не будзе завяраць кангрэс у тым, што «Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў» адпавядае інтарэсам краіны[26]. 8 мая 2018 года ён абвясціў аб выхадзе краіны з пагаднення па іранскай ядзернай праграме. Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ЗША валодаюць доказамі таго, што Іран працягвае распрацоўку ядзернай зброі, тым самым парушаючы Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў. Таксама ён анансаваў аднаўленне санкцый супраць Тэгерана[27].

8 мая 2019 года (у гадавіну выхаду ЗША з пагаднення) Іран у адказ на дзеянні ЗША, згодна з параграфам 26 СУПД, абвясціў аб першым этапе спынення выканання шэрагу пунктаў ядзернай здзелкі (у частцы, якая тычыцца запасаў узбагачанага ўрану і цяжкай вады). У прыватнасці, Іран перавысіў значэнне запасаў нізкаўзбагачанага ўрану, усталяванага на адзнацы ў 300 кілаграм. 7 ліпеня Тэгеран абвясціў аб другім этапе скарачэння абавязацельстваў па СУПД. Іран заявіў, што пачынае працэс узбагачэння ўрану на ўзроўні вышэй прадугледжаных ядзернай здзелкай 3,67%[28].

Разгортванне канфрантацыі ў 2019 годзе[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 мая: саветнік па нацыянальнай бяспецы ЗША Джон Болтан абвясціў, што ЗША разгортваюць ударную групу авіяносца «Аўраам Лінкальн» і чатыры бамбардзіроўшчыка B-52 на Блізкім Усходзе, каб «паслаць яснае і беспамылковае паведамленне» Ірану пасля паведамленняў ізраільскай разведкі пра меркаваную іранскую змову з мэтай паслаблення ЗША ў рэгіёне[29][30].
  • 7 мая: дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа здзейсніў нечаканы візіт у Багдад пасля адмены сустрэчы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Ён сказаў прэзідэнту Ірака Бархаму Салеху і прэм'ер-міністру Адзілy Абдул-Махдзі, што яны нясуць адказнасць за абарону амерыканцаў у Іраку.
  • 8 мая: саветнік аяталы Хаменеі заявіў, што Іран упэўнены, што ЗША не хочуць і не могуць пачаць вайну з Іранам. Тым часам Цэнтральнае камандаванне ВПС ЗША абвясціла, што некалькі знішчальнікаў F-15C Eagle былі перебазаваны на Блізкі Усход, каб «абараніць інтарэсы ЗША ў рэгіёне»[31].
  • 10 мая: Злучаныя Штаты разгарнулі марскі транспартны карабель USS Arlington і ЗРК «Пэтрыёт» ў рэгіёне. Пентагон заявіў, што нарошчванне ваеннай сілы было выклікана «падвышанай гатоўнасцю Ірана да правядзення наступальных аперацый»[32].
  • 13 чэрвеня: два амерыканскіх нафтавых танкера падвергліся нападу каля Армузскага праліва, у выніку адзін з іх загарэўся і страціў кіраванне. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у здарэнні Іран, які адмаўляў дачыненне да нападаў на танкеры і абвінаваціў Вашынгтон у прапагандзе «іранафобскай» кампаніі.
  • 20 чэрвеня: амерыканскі ваенны беспілотнік быў збіты іранскімі ВПС. Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані заявіў, што той парушыў іх паветраную прастору[33].
  • 4 ліпеня: Каралеўскія марскія пяхотнікі з атрада спецназа «42 Commando» захапілі супертанкер ля ўзбярэжжа Гібралтара, які перавозіў іранскую нафту ў Сірыю. Урад Ірана паабяцаў адказаць на захоп нафтавага танкера[34].
  • 10 ліпеня: Фрэгат Каралеўскага флоту HMS «Montrose» адагнаў тры іранскіх катары, якія спрабавалі спыніць камерцыйнае судна «British Heritage»[33].
  • 11 ліпеня: Паліцыя Гібралтара заявіла, што арыштавала капітана і старпом іранскага супертанкера «Грэйс-1» у сувязі з парушэннем санкцый ЕС у дачыненні да Сірыі. Праз два дні прадстаўнікі паліцыі паведамілі, што капітан, старпом і два другіх памочніка капітана судна былі вызвалены пад заклад без прад’яўлення абвінавачвання.
  • 13 ліпеня: у тэлефоннай размове з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам міністр замежных спраў Джэрэмі Хант прапанаваў пайсці на саступкі датычна вызвалення «Грэйс-1» у абмен на гарантыі, што Тэгеран не будзе парушаць санкцыі ЕС у дачыненні да ўрада Асада ў Сірыі.
  • 17 ліпеня: Прадстаўнікі ЗША заявілі, што падазраюць Іран у захопе Панамскага нафтавага танкера, які рухаўся з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і праходзіў праз Армузскі праліў. Пазней Іран заявіў, што яго Рэвалюцыйная гвардыя затрымала замежны нафтавы танкер і яго каманду з 12 чалавек за кантрабанду паліва з краіны.
  • 18 ліпеня: Трамп заявіў, што карабель ВМС ЗША «Boxer» збіў іранскі беспілотнік, што пралятаў за тысячу ярдаў (менш за кіламетр) ад ваеннага карабля, праігнараваўшы папераджальныя сігналы. Іранскія ваенныя чыноўнікі адмаўлялі, што страцілі свой беспілотнік у Армузскім праліве.
  • 19 ліпеня: байцы КВІР затрымалі брытанскі нафтавы танкер Stena Impero, які належаў кампаніі Stena Bulk & Northern Marine Management, у Армузскім праліве. Рашэнне прынята з-за парушэнні суднам міжнародных нормаў[34].
  • 16 жніўня: міністр замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч заявіў, што Варшава падтрымлівае ваенную місію ЗША ў Персідскім заліве і гатова аказаць дапамогу[3].
  • 25 жніўня: стала вядома, што найноўшы ракетны эсмінец Defender ВМФ Вялікабрытаніі накіроўваецца ў раён Персідскага заліва. Карабель далучыўся да фрэгатаў Kent і Montrose, якія знаходзіліся ў рэгіёне з мэтай застрашвання Ірана.
  • 3 верасня: ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскага даследчага інстытута астранаўтыкі, касмічнага агенцтва і цэнтра даследавання космасу[35].
  • 14 верасня: ідэалагічныя саюзнікі Ірана хусіты здзейснілі пры дапамозе БПЛА напад на саудаўскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў Абкайку і Хурайсе. Атака выклікала часовае падзенне здабычы саудаўскай нафты ўдвая (з 9,8 мільёна барэляў да 4,1 мільёна барэляў), што адпавядае 5% здабычы нафты ў свеце[36]. ЗША абвясцілі, што за інцыдэнтам стаіць Тэгеран, але ніякіх доказаў не далі[37].
  • 21 верасня: прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў адпраўку на Блізкі Усход дадатковых войскаў. Між тым, кіраўнік Пентагона Марк Эспер заявіў, што ўсе амерыканскія сілы, размешчаныя на ваенна-марской базе ў Бахрэйне, будуць сфакусаваны на супрацьракетнай абароне[38].
  • 11 кастрычніка: у 60 мілях ад партовага горада Джыда ў Чырвоным моры двума саудаўскімі ракетамі быў атакаваны іракскі нафтавы танкер. Адбыўся выбух, у выніку чаго два рэзервуара для нафты пашкоджаны. Ахвяр і пацярпелых няма[39].
  • 7 лістапада: ваенна-марская кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША пачала аперацыю ў Бахрэйне па ахове суднаходных маршрутаў каля праблемных іранскіх тэрытарыяльных вод[40].
  • 27 снежня: Абстрэл амерыканскай базы К-1 у Iраку. Амерыканцы ўсклалі адказнасць на апалчэнне «Катаіб Хезбала».
  • 31 снежня: Атака на пасольства ЗША ў Багдадзе. Дональд Трамп усклаў адказнасць за гэта на Іран. За некалькі дзён да інцыдэнту амерыканскія ВПС разбамбілі пяць аб’ектаў «Катаіб Хезбала» і іншых шыіцкіх рухаў у Сірыі і Іраку, што і паслужыла падставай да нападу шыітаў на дыпмісію.

Падзеі ў пачатку 2020-х гадоў[правіць | правіць зыходнік]

2020
  • 3 студзеня: Авіяўдар ВПС ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада, падчас чаго загінулі Касем Сулеймані — камандуючы атрадам «Кодс» іранскага Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі — і Абу Махдзі Аль-Мухандзіс — камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі».
  • 4 студзеня: Ля будынка пасольства ЗША адбыўся выбух. Інфармацыі аб забітых і параненых няма. Разам з тым, бліжэйшыя тэрыторыі штаба сіл бяспекі Ірака падвергнуліся мінамётнаму абстрэлу. Адзначалася, што інцыдэнт адбыўся на поўначы краіны ў правінцыі Найнава. Невядомыя абстралялі ўрадавыя будынкі каля штаба, якія выкарыстоўваюцца ваеннымі ЗША. Акрамя таго, ракетным ударам падвергліся квартал аль-Джадрыя і таксама размешчаная на поўначы ваенная база «Балада», якую выкарыстоўвалі амерыканскія сілы[41].
  • 5 студзеня: Урад Ірана аб’явіў, што адмаўляецца ад апошніх абмежаванняў па ядзернай здзелцы, заключанай у 2015 годзе Іранам і шасцёркай міжнародных пасярэднікаў. Тэгеран заяўляў, што гатовы вярнуцца да выканання абавязацельстваў у выпадку зняцця санкцый, а таксама напрамую звязвае сваё рашэнне з забойствам Сулеймані. Іранскія ўлады дадалі, што працягнуць супрацоўніцтва з МАГАТЭ і вернуцца да выканання сваіх абавязацельстваў па ядзернай здзелцы, калі санкцыі ў дачыненні да краіны будуць зняты, а інтарэсы краіны будуць улічаны[42]. Разам з тым у Іраку ў правінцыі Анбар шыітамі быў збіты амерыканскі БПЛА Boeing ScanEagle 2[43]. У гэты жа дзень Трамп заявіў, што ЗША ўзялі на прыцэл 52 іранскіх аб’екта, уключаючы аб’екты культурнай спадчыны. Гэтая заява выклікала занепакоенасць шэрагу палітыкаў і экспертаў, якія паказалі, што наносіць ўдары па такім аб’ектам забараняе міжнароднае права[44].
  • 6 студзеня: Пасля таго, як у парламенце Ірака пачаўся разгляд пытання аб вывадзе замежных войск, Дональд Трамп заявіў, што армія ЗША не пакіне краіну, пакуль іракскія ўлады не заплацяць.
  • 7 студзеня: Парламент Ірана прызнаў Пентагон тэрарыстычнай арганізацыяй, а таксама ўсіх камандзіраў, агентаў і іншых асоб, якія маюць дачыненне да смерці Касема Сулеймані. Фактычна ўся армія ЗША была прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй.
  • 8 студзеня: Іран нанёс удар балістычнымі ракетамі па ваенна-паветранай базе Айн аль-Асад і ў Эрбілі на поўначы Ірака, дзе размешчаліся амерыканскія войскі. Бамбардзіроўка адбывалася двума хвалямі. За другім разам пацярпела трэцяя база ЗША — Кемп Кук. Адказнасць на сябе ўзяў Іранскі корпус вартавых рэвалюцыі. Адзначалася, што спачатку былі выпушчаны больш за 10 ракет, а затым каля пяці[45]. Загінула 80 амерыканскіх ваенных[46]. Тым часам пад Тэгеранам іранскія СПА памылкова збілі ўкраінскі авіялайнер, прыняўшы яго за амерыканскую крылатую ракету.
  • 10 студзеня: Адміністрацыя Дональда Трампа абвясціла аб узмацненні жорсткасці існых эканамічных санкцый супраць Ірана [47][48].
  • 14 студзеня: Амерыканская ваенная база Эт-Таджы на поўнач ад Багдада падвергнулася ракетнай атацы. Па даных некаторых СМІ, было выпушчана 8 ракет з сістэм залпавага агню, пры гэтым палова з іх разарвалася на тэрыторыі самой базы, астатнія — у яе ваколіцах. Не менш за трох іракцаў былі паранены. Вайскоўцы ЗША не пацярпелі. Аб’екту нанесены матэрыяльны ўрон[49].
  • 20 студзеня: Абстрэл амерыканскай дыпмісіі ў Багдадзе, ахвяр няма[50].
  • 27 студзеня: На тэрыторыі амерыканскай дыпмісіі ў Багдадзе ўпалі тры ракеты, адна з іх трапіла ў рэстаран. Некалькі чалавек пацярпелі пры абстрэле. Пасля нападу верталёты эвакуіравалі з тэрыторыі пасольства людзей. Амерыканскія ўлады абвінавацілі ў гэтым праіранскія сілы[50].
  • 20 жніўня: амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў аб намеры ЗША аднавіць усе санкцыі ААН у дачыненні да Ірана. Прадстаўнік ад Ісламскай Рэспублікі Маджыд Тахт-Раванчы нагадаў, што Штаты выйшлі з сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў, і таму не маюць права ўмешвацца ў гэтае пытанне. Вялікабрытанія, Францыя і Германія ў сумеснай заяве выступілі супраць намеру Вашынгтона[51].
  • 18 кастрычніка: скончаны тэрмін дзеяння зброевага эмбарга ААН, ініцыяванага ЗША, на пастаўку ўзбраенняў Ірану[52].
  • 27 лістапада: у выніку ўзброенага нападу, арганізаванага ізраільскімі спецслужбамі, забіты іранскі фізік Махсен Фахрызадэ[53]. Па даных Савета бяспекі ААН, ён быў старшым навуковым супрацоўнікам Міністэрства абароны Ірана і Узброеных сіл Ірана і кіраўніком Цэнтра фізічных даследаванняў (PHRC) і «Праекта Амадэй» — таемнай праграмы па стварэнні ядзернай боегалоўкі для балістычных ракет[54][55]. Забойства навукоўца выклікала чарговае дыпламатычнае і інфармацыйнае абвастрэнне становішча ў рэгіёне[56].
2021
  • 4 студзеня: паўднёвакарэйскі танкер «MT Hankuk Chemi», які ішоў з Саудаўскай Аравіі быў затрыманы ВМС КВІР і адбуксаваны ў іранскі порт Бэндэр-Абас. Паведамлялася, што паміж Іранам і Паўднёвай Карэяй абвастрылася спрэчка з нагоды таго, што апошняя адмаўлялася як-небудзь вырашаць праблему захраслі на рахунках у паўднёвакарэйскіх банках каля 7 млрд долараў, якія павінны былі быць пераведзены Ірану за нафту і іншыя пастаўленыя тавары[57]. На наступны дзень у сувязі з інцыдэнтам пасол Ірана быў выкліканы ў МЗС Паўднёвай Карэі. У Тэгеране адзначылі, што затрыманне танкера было выклікана тым, што карэйцы забруджвалі палівам воды Персідскага заліва[24].
  • 5 студзеня: Іранскі парламент прыняў закон, які абавязваў урад знішчыць Ізраіль да 2041 года[58].
  • 15 лютага: адбыўся ракетны абстрэл горада Эрбіль, дзе загінуў адзін грамадзянскі служачы ЗША, яшчэ пяцёра паранены. Таксама пацярпеў адзін амерыканскі ваеннаслужачы[59].
  • 25 лютага: ВПС ЗША нанеслі ракетны ўдар па пазіцыях сірыйскіх апалчэнцаў, якіх падтрымліваў Іран. Атака, здзейсненая па загадзе новага прэзідэнта Джо Байдэна, стала адказам за абстрэл базы ў Эрбілі[60].
  • 3 сакавіка: восем ракет трапілі ў амерыканскую базы «Айн аль-Асад» у Іраку. Па даных іранскага англамоўнага сайта PressTV, у выніку абстрэлу былі забіты двое і паранены шасцёра вайскоўцаў. Амерыканскі бок абверг інфармацыю аб гібелі сваіх байцоў, але пацвердзіў сам факт атакі[61].
  • 6 мая: у міжнародных водах Арабскага мора амерыканскі крэйсер «Monterey» захапіў на шляху ў Емен іранскае судна з грузам зброі на борце. Забароненыя ўзбраенні былі канфіскаваныя[62][63]
  • 29 ліпеня: у Армузскім праліве з іранскага боку быў абстраляны японскі танкер «Мерсер стрыт», які ішоў пад ліберыйскім сцягам. Двое маракоў загінулі ад куль, выпушчаных з беспілотных дронаў[64].
2022
  • 5 студзеня: групоўка пра-іранскіх паўстанцаў атакавала амерыканскую вайсковую базу блізу сірыйскага горада Меядзін. Напад быў адбіты[65].
  • 13 сакавіка: генеральнае консульства ЗША ў горадзе Эрбіль было абстраляна ракетамі, выпушчанымі з тэрыторыі Ірана. Нязначна пацярпеў будынак тэлеканала Kurdistan 24, размешчаны побач[66].

Ізраільска-палесцінскі канфлікт (2023—2024)[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2020-я гадоў Іран стаў ахвярай нападаў Ізраіля, ІД і іншых суніцкіх экстрэмісцкіх груповак[67]. У кастрычніку 2023 года адбылося ўзмацнення напружанасці на Блізкім Усходзе з-за чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту[68]. З пачаткам вайны праіранскія баевікі 160 абстрэльвалі аб’екты ЗША і іх саюзнікаў у рэгіёне[69].

Саюзны іранцам хусіцкі рух стаў нападаць на караблі, які накіроўваліся ў Ізраіль. У адказ амерыканцы ўтварылі ваенную кааліцыю з мэтай абараніць судаходства. 12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю авіяўдараў па хусітам у Емене[70][71].

Некалькі раней, 2 студзеня, ізраільскі беспілотнік нанёс удар у Ліване, забіўшы намесніка лідара ХАМАС (саюзны Ірану палесцінскі рух) Салеха аль-Аруры[68]. Хутка, 3 студзеня, у іранскім Кермане двума выбухамі была сарвана памятная цырымонія ў гадавіну гібелі генерала Касема Сулеймані[68]. Хоць адказнасць за напад узялі прадстаўнікі ІД[72], але прэзідэнт краіны Ібрагім Раісі абвінаваціў у тэракце Ізраіль[73]. 15 студзеня іранцы абстралялі іракскі Эрбіль. Напад быў накіраваны на недабудаванае консульства ЗША і меркаваны штаб разведкі Масада[74].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. U.S. Central Command welcomes Albania's participation in the International Maritime Security Construct (IMSC). U.S. Central Command (1 лістапада 2019). Праверана 1 November 2019.
  2. Lithuania Joins the International Maritime Security Construct.
  3. а б Польша поддерживает военную миссию США в Персидском заливе
  4. а б Saudi oil attacks: All the latest updates
  5. Egypt detains Iran oil tanker, arrests 6 for espionage. Middle East Monitor (9 ліпеня 2019).
  6. Saudi-Emirati-Egyptian Alliance Steering US Middle East Policy.
  7. Япония направит эсминец и патрульный самолет в Оманский залив//Интернет-портал «Российской газеты», 27.12.2019
  8. Японія виділить додатково понад 500 млн єн на утримання контингенту Сил самооборони на Близькому Сході//China Radio Internationa, 2020-01-15
  9. Воинский контингент «Чхонхэ» отправится в Ормузский пролив с собственной миссией//KBS WORLD Radio, 2020-01-21
  10. https://www.dw.com/en/palestinian-leader-abbas-says-agreements-with-israelis-to-stop/a-49753004
  11. EDT, Tom O'Connor On 6/25/19 at 1:47 PM. Russia warns the U.S. and Israel that Iran is its "ally" and was right about drone shoot down. Newsweek (25 чэрвеня 2019).
  12. а б Iran Says Russia and China Are Offering Fighter Jets in Show of Support Against US.
  13. Как Россия поддержит Иран в санкционной войне с США Архівавана 27 жніўня 2019.
  14. Китай встал вместе с Россией на защиту Ирана
  15. Угрозы США не помеха. Сирия продолжит поддерживать Иран
  16. https://www.nknews.org/2019/09/the-september-14-drone-attack-on-saudi-oil-fields-north-koreas-potential-role/
  17. https://nationalinterest.org/blog/buzz/why-do-yemeni-houthi-rebels-have-north-korean-missiles-86821
  18. https://www.aljazeera.com/news/2020/01/iraqi-parliament-calls-expulsion-foreign-troops-200105150709628.html
  19. https://www.investopedia.com/articles/investing/082115/who-are-irans-biggest-allies-and-why.asp
  20. https://nypost.com/2020/01/11/how-venezuela-could-help-iran-mount-an-attack-against-america/
  21. http://www.radiocubana.cu/noticias-de-la-radio-cubana/68-noticias-nacionales/27285-cuba-condena-energicamente-bombardeo-estadounidense-en-irak Архівавана 25 студзеня 2020.
  22. Iran seizes Iraqi oil tanker smuggling fuel in Gulf: TV (4 жніўня 2019).
  23. https://www.reuters.com/article/us-mideast-iran-tanker/iran-seizes-iraqi-oil-tanker-smuggling-fuel-in-gulf-tv-idUSKCN1UU08Y
  24. а б Посол Ирана был вызван в МИД Южной Кореи после задержания силами ВМС КСИР южнокорейского нефтяного танкера за загрязнение топливом воды Персидского залива.
  25. Достигнуто соглашение по ядерной программе Ирана (руск.). В мире. Русская служба Би-би-си (14 ліпеня 2015). Праверана 15 ліпеня 2015.
  26. Трамп отказался одобрить ядерную сделку с Ираном BBC
  27. Трамп объявил о выходе США из сделки по Ирану (руск.). Корреспондент (8 мая 2018). Праверана 8 мая 2018.
  28. "В Иране назвали условие возвращения к обязательствам по СВПД". 2019-07-07. Праверана 2019-07-11.
  29. "Bolton: U.S. sending Navy strike group to Iran to send "clear message"". Axios. 6 May 2019.
  30. "Israel passed White House intelligence on possible Iran plot". Axios. 6 May 2019.
  31. Eagles move as part of dynamic force deployment. U.S. Air Forces Central Command (8 мая 2019). Праверана 25 May 2019.
  32. "Pentagon bolsters force in Middle East with Marines and missiles to confront Iran". USA Today. 10 May 2019.
  33. а б Иранский танкерный кризис: Ми-6 ищет следы причастности Путина к захвату британского судна (The Mirror, Великобритания)
  34. а б Иран заявил о задержании британского танкера
  35. Зариф назвал санкции США против космических ведомств Ирана бесполезными
  36. Houthi drone attacks on 2 Saudi Aramco oil facilities spark fires Аль-Джазіра
  37. The Latest: Trump calls Saudi crown prince after attack Архівавана 18 верасня 2019. Washington Post
  38. Трамп решил перебросить дополнительные войска на Ближний Восток Interfax, 21 сентября 2019 года
  39. Атакованный иранский танкер истекает нефтью и загрязняет Красное море // Вести.ру, 11 октября 2019
  40. US-led coalition launches procedure to secure Gulf waters(недаступная спасылка). GO Tech Daily. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 7 November 2019.
  41. Окрестности штаба сил безопасности Ирака подверглись обстрелу - Газета.Ru, 4 января
  42. Иран вышел из ядерной сделки и грозит США военным ударом Архівавана 6 студзеня 2020.
  43. Американцы потеряли беспилотник в Ираке: обломки стали трофеем шиитского ополчения — Военное обозрение, 5 января 2020
  44. Трамп вновь пригрозил нанести удар по иранским культурным объектам // РИА Новости, 6 января 2020
  45. Иран разбомбил военные базы США в Ираке: Трамп в ярости. Все детали
  46. .Иранское ТВ: В результате ракетной атаки на базы США погибли 80 человек - Наша ніва, 8 января 2020
  47. "US imposes new sanctions on Iran". CNN. 10 January 2020.
  48. "Treasury Targets Iran's Billion Dollar Metals Industry and Senior Regime Officials". Treasury.gov. 10 January 2020. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |1= (даведка)
  49. Па ваеннай базе ЗША ў Іраку нанеслі ракетны ўдарБелтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2020
  50. а б [1]
  51. Иран выразил уверенность в блокировке СБ ООН предложенных США санкций
  52. МИД Ирана сообщил о снятии оружейного эмбарго со страны
  53. Убит «отец иранской бомбы». В Тегеране застрелили физика Фахризаде, которого считали главой ядерной программы
  54. Father of Iran’s drive for nuclear warhead named
  55. Sanger. U.S. Rejected Aid for Israeli Raid on Iranian Nuclear Site (Published 2009) (10 студзеня 2009).
  56. Спецслужбы Ирана предполагали, что физика-ядерщика попытаются убить (руск.). www.kommersant.ru (30 лістапада 2020). Праверана 30 лістапада 2020.
  57. Южнокорейский танкер “MT Hankuk Chemi”
  58. В Иране хотят уничтожить Израиль к 2041 году: законопроект
  59. При ракетном обстреле в Эрбиле погиб один человек // ТАСС, 16 февраля 2021
  60. ВВС США нанесли ракетный удар по позициям поддерживаемых Ираном ополченцев в Сирии // Интерфакс, 26 февраля 2021
  61. Иранский сайт: удар по американцам в Ираке был ответом на атаку на востоке Сирии Newsru.co.il, 3 марта 2021
  62. Brown, Lee. US Navy seizes thousands of assault weapons from ship allegedly sent by Iran (9 мая 2021).
  63. USS Monterey Seizes Illicit Weapons in the North Arabian Sea. United States Navy.
  64. Deadly drone attack on tanker escalates Iran-Israel maritime tensions. Архівавана з першакрыніцы 31 July 2021. Праверана 31 July 2021.
  65. US Military Coalition in Syria Takes Out Rocket Launch Sites. Military.com (4 студзеня 2022).
  66. Ракетный обстрел Эрбиля вёлся из Ирана РИА НОВОСТИ, 13 марта 2022 года
  67. "Iran says at least 103 people killed, 141 wounded in blasts at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  68. а б в "Twin bomb blasts near Iran general Qasem Soleimani's tomb kill 73 – state TV". BBC. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  69. "Violence spirals as Iran's proxies kill American soldiers". The Economist. ISSN 0013-0613. Праверана 2024-01-29.
  70. US, British militaries launch massive retaliatory strike against Iranian-backed Houthis in Yemen (News article). APNews. Washington, D.C.: Associated Press (AP) (11 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
  71. U.S. and Britain launch strikes against targets in Houthi-controlled Yemen. NBC News (11 студзеня 2024). Праверана 11 January 2024.
  72. "Islamic State claims responsibility for attacks that killed nearly 100 people in Iran - group on telegram". Reuters. 4 January 2024. Праверана 4 January 2024.
  73. واکنش رئیسی به جنایت تروریستی کرمان؛ «بدانید در مقابل این جنایت هولناک هزینه سختی خواهید داد» (перс.). SNN.IR (3 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 January 2024. Праверана 3 студзеня 2024.
  74. Katy, Bader. Explosions reported near US Consulate in Iraq; Iran claims responsibility. ABC News (15 студзеня 2024).