Лямус на Гарадніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Лямус на Гарадніцы
53°41′11″ пн. ш. 23°50′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Тып будынка лямус
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік А. Тызенгаўз
Дата заснавання XVIII стагоддзе
Дата пабудовы другая палова XVIII стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000013шыфр 412Г000013
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лямус на Гарадніцы — будынак на тэрыторыі Гарадніцы ў Гродне, размешчаны па адрасе вул. Дзяржынскага, 1а. Помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства.

Дом будаваўся у 2-й палове XVIII ст. ў часы развiцця мануфактурнай вытворчасцi А. Тызенгаўза як склад. У пачатку XX ст. выкарыстоўваўся як начлежка, пасля 1939 г. — жылы дом.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Стары лямус на Гарадніцы

Лямус на Гарадніцы ўяўляе мураваны двухпавярховы з мансардай будынак, прамавугольны ў плане, з нерэгулярнай сiстэмай унутранай планiроўкi. Накрыты высокiм вальмавым дахам. Усходні фасад сiметрычны, з невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сіметрычна размеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха малыя квадратныя i значна заглыбленыя ў тоўшчу сцяны. Вокны першага паверха нiзкiя прамавугольныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя. Перакрыццi, унутраныя перагародкi i вузкая двухмаршавая лесвiца з высокiмi прыступкамi — драўляныя. Інтэр'ер зменены.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]