Дом урача Тальгейма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом урача Тальгейма
Дом урача Тальгейма па вуліцы Леніна, 22
Дом урача Тальгейма па вуліцы Леніна, 22
53°40′51″ пн. ш. 23°50′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1911 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000658шыфр 412Г000658
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом урача Тальгейма — жылы дом у Гродне, размешчаны па вуліцы Леніна, 22. Помнік архітэктуры стылю мадэрн.

Пабудаваны ў 1911 г. паводле індывідуальнага праекта на пляцы памерам 20х30 саж., і належаў урачу Аляксандру Тальгейму. Будынак запраектаваны з улікам спецыфікі ўрачэбнай работы. На першым паверсе размяшчаліся прыёмны пакой, кабінет і нават дзве палаты стацыянара на чатыры ложкі кожная. На другім паверсе жыў сам гаспадар. У доме былі два адасобленыя ўваходы: адзін для наведвальнікаў у прыёмны пакой, другі ў жылую частку.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом ўяўляе сабой двухпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Фасады атынкаваны фактурнай тынкоўкай, цокаль абліцаваны каменнымі блокамі.

Сярэднi аб'ём — вуглавы, вежападобны, накрыты высокім шатровым дахам. Плоскасць цэнтральнай грані акцэнтавана двухсхільным шчытом, дэкарыравана квадратнымі і прамавугольнымі нішамі, карнізным паяском. Над цэнтральным аконным праёмам ёсць дата — 1911.

Фасад па вул. Леніна вылучаны рызалітам з паўднёвага боку (каля вуглавой вежы), завершаным двухсхільным шчытом. Схілы шчыта аформлены руставаным карнізам. Фасадная плоскасць члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, у рызаліце і з паўночнага краю фасада двайнымі вузкімі вокнамі. Аконныя праёмы на другім паверсе падкрэслены плоскімі сандрыкамі.

Фасад па вул. Карбышава вылучаны двума бакавымі рызалітамі, завершанымі таксама двухсхільнымі шчытамі. Фасадная сцяна прарэзана на першым паверсе двайнымі вузкімі аконнымі праёмамі, на другім — трайнымі вузкімі аконнымі праёмамі з плоскімі сандрыкамі-перамычкамі. Над дзвярным праёмам захавалася арыгінальная канструкцыя драўлянага брыля.

Тарцовыя і дваровы фасады маюць падобнае вырашэнне: акцэнтаваны двухсхільнымі шчытамі, аконныя праёмы на другім паверсе дэкарыраваны сандрыкамі-перамычкамі, у рызалітах вокны патройныя, захаваўся балкон з металічнай агароджай.

Планiроўка зменена. Першапачаткова правае крыло, якое выходзiць на вул. Ленiна, было адведзена для пацыентаў (палаты). У цокалi — кухня. Захавалася дывановая падлога з паліхромнай кафлі ў вестыбюлі з боку вул. Карбышава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]