Група ўкраінскіх ваенных спецыялістаў у Эрытрэі
Група ўкраінскіх ваенных спецыялістаў у Эрытрэі | |
---|---|
Гады існавання | лета 1998 — ? |
Краіна |
![]() |
Тып | ваенныя саветнікі і ваенныя спецыялісты |
Колькасць | 300 чалавек |
Дыслакацыя |
![]() |
Войны | Эфіопа-эрытрэйскі канфлікт |
Група ўкраінскіх ваенных спецыялістаў у Эрытрэі — кантынгент ваенных саветнікаў УСУ і наймітаў пры УС Эрытрэі. Украінскія вайскоўцы аказалі значную дапамогу краіне падчас эфіопа-эрытрэйскага канфлікту. Характэрна, што супрацьлеглы бок карыстаўся паслугамі ваенных спецыялістаў з Расіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У маі 1998 года паміж Эрытрэяй і Эфіопія ўспыхнуў узброены канфлікт, выкліканы тэрытарыяльнай спрэчкай. Супрацьстаянне мела і этнічную падаплёку. Сутычкі пачаліся пасля серыі памежных інцыдэнтаў і забойства эрытрэйскіх чыноўнікаў, за якімі рушыла ўслед уварванне УС Эрытрэі на тэрыторыю эфіопскіх штатаў Тыграй і Афар.
У адрозненні ад эфіопаў, якія зрабілі стаўку на расійскіх вайскоўцаў, эрытрейцы заручыліся ваенна-тэхнічнай падтрымкай Украіны. Ужо летам быў арганізаваны паветраны мост Кіеў — Асмэра[1].
У тым жа годзе група эрытрэйскіх пілотаў прайшла паскораны курс перавучвання на новую тэхніку ва ўкраінскіх навучальных цэнтрах. Для абслугоўвання эрытрэйскіх ВПС у краіну прыбылі ўкраінскія і балгарскія тэхнікі. Украінцы таксама выступілі ў ролі пілотаў-інструктараў. Адначасова яны займаліся перавозам узбраення і ваеннай тэхнікай, якая пастаўлялася ў Эрытрэю трэцімі дзяржавамі[1].
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
Па дадзеных выдання «Незалежная газета», на сакавік 2000 года ў краіне знаходзілася каля 300 украінцаў[2].
Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]
Паводле некаторай інфармацыі, украінскія спецыялісты маглі ўступаць у сутычкі з грамадзянамі былых савецкіх рэспублік, якія ваявалі на баку эфіопаў, у прыватнасці, з расіянамі. Са слоў Аляксандра Мішына, сузаснавальніка ўкраінскага Цэнтра даследавання Афрыкі, фактычна ўсе лётчыкі варагуючых бакоў былі з Украіны і Расіі, уступаючы ў сутычкі адзін з адным. Ён нават назваў падзеі 1998—2000 гадоў «першай расійска-ўкраінскай вайной»[3]. Журналіст Вадзім Андрухін згадваў, што амерыканская разведка тады нібыта перахапіла радыёперамовы, якія вялі паміж сабой пілоты варагуючых бакоў. Усе яны казалі на рускай мове і мацюкаліся. Як адзначалі іншыя крыніцы, гэта быў не першы падобны выпадак. Расійскія і ўкраінскія наёмныя спецыялісты ўжо сутыкаліся як адзін з адным, так і паміж сабой у Анголе[4].
Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]
- 17 ліпеня 1998 года адзін з украінскіх Іл-76МД (рэгістрацыйны нумар UR-UCI), якія ажыццяўлялі перавозкі спецмаёмасці, пацярпеў катастрофу і ўпаў блізу Асмэры[1].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Авіяспецыялісты былых савецкіх рэспублік у Афрыцы
- Ваенныя спецыялісты Беларусі
- Авіяспецыялісты былых савецкіх рэспублік у Афрыцы
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Жирохов, Михаил. Война в воздухе на Африканском Роге // Военное обозрение. — 2013. — 13 июля.
- ↑ Алексей Андреев. АФРИКАНСКИЙ РОГ: ЗАТИШЬЕ ПЕРЕД БУРЕЙ // Независимая газета : газета. — 29 марта 2000.
- ↑ Ростислав Буняк. Война Эфиопии и Эритреи: первая российско-украинская // Факты ICTV : информационный портал. — 14 апреля 2016.
- ↑ Русские наёмники — от Африки до Сирии