Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Афрыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэманстрацыя ў падтрымку малійскай арміі і расійскіх наймітаў, Бамако, 30 мая 2021.

З 2018 годаў сярод наймітаў у Афрыцы нарасцілі сваю прысутнасць супрацоўнікі расійскай ПВК «Вагнер»[1]. Першыя паведамленні аб іх дзейнасці датуюцца снежнем 2017 года, калі стала вядома, што вагнераўцы займаюцца падрыхтоўкай суданскіх вайскоўцаў[2]. Фарміраванне ў самыя кароткія тэрміны зарэкамендавала сябе самым надзейным партнёрам у сферы бяспекі для ўрадаў на кантыненце, выцесніўшы Францыю[3]. ПВК таксама аказала істотную канкурэнцыю беларускім ваенным спецыялістам[4].

Станам на лета 2023 года, паводле палітолага і афрыканіста Энгіна Озера, ключавымі сферамі ўплыву вагнераўцаў з’яўляліся Лівія, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Судан і Малі (акрамя таго, іх прысутнасць зафіксавана ў Мазамбіку[5] і Мадагаскары[6]). Гадавы даход кампаніі на кантыненце ацэніваецца ў 2,5 млрд долараў. Расійскія найміты не толькі займаліся пытаннямі бяспекі і ваеннай сферы, але і кантралявалі здабычу каштоўных рэсурсаў. У інтарэсах іх кіраўніка, бізнесмена Яўгена Прыгожына, у Афрыцы дзейнічае цэлая група паліттэхнолагаў, сацыёлагаў, кансультантаў. Яго фінансавую і тэхнічную падтрымку атрымлівалі шэраг мясцовых радыёстанцый, газет і інтэрнэт-сайтаў[7].

Найміты ПВК «Вагнер» былі прыцягнуты да барацьбы з ісламістамі (гл. Ісламісцкі мяцеж у Мазамбіку і Канфлікт у Магрыбе) і ўдзельнічалі ў грамадзянскіх войнах (Другая грамадзянская вайна ў Лівіі і Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы).

Вагнераўцы не толькі аказалі ўплыў на ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, але і самі апынуліся пад уплывам сваёй дзейнасці ў Афрыцы. Як лічыў расійскі палітолаг Кірыл Рогаў  (руск.), мяцеж Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года падобны на афрыканскія мяцяжы, большасць якіх падпарадкавана выразнай логіцы і не накіравана на захоп улады. Як правіла, гаворка ідзе пра незадаволенасць салдат і малодшых афіцэраў сваім становішчам (зарплатай, умовамі службы, месцам у арміі або сістэме ўлады). Паўстанне вайскоўцаў у Афрыцы стала спосабам заявіць палітычнаму кіраўніцтву пра незадаволенасць, уступіць з ім у камунікацыю праз камандзіраў. Палітолаг Мэгі Дуаер адзначала прыроду такіх выступленняў — мяцежнікі імкнуцца пазбегнуць канфлікт і пазбягаюць у больш чым палове выпадкаў, хоць пагроза гвалту з’яўляецца неад’емнай часткай бунту. Такое параўнанне тлумачыць і раптоўнае заканчэнне паўстання вагнераўцаў у Расіі. Гісторыя ваенных бунтаў у Афрыцы магла аказаць уздзеянне на кіраўніка кампаніі Прыгожына, які пад іх уплывам арганізаваў уласны мяцеж[8][9].

Чэрвеньскі мяцеж Прыгожына згуляў на руку Беларусі, так як пасля вагнераўцы перабазаваліся на яе тэрыторыю. Як адзначыў ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, улады выкарыстоўвалі расійскіх наймітаў для правядзення экспансіі ў Афрыцы. Так, па словах эксперта, Мінску патрэбна было забяспечыць захаванасць сваёй эканамічнай дзейнасці ў рэгіёне сіламі ПВК[10] (гл. Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Андрей Дихтяренко, Павел Холодов. Наемники «ЧВК Вагнера» ‒ в Африке. Что они там делают? // Радио Свобода, 3 мая 2018.
  2. Появилось видео из Судана, где российские наемники тренируют местных военных. Праверана 12 December 2017.
  3. Justin Ling. Why Africa welcomed the Wagner Group // UnHerd, 18 May 2023
  4. Егор Лебедок. Белорусское военное присутствие в Африке // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 7 февраля 2021.
  5. Sauer, Pjotr. In Push for Africa, Russia's Wagner Mercenaries Are 'Out of Their Depth' in Mozambique. The Moscow Times (19 лістапада 2019).
  6. Новая газета – Novayagazeta.ru. Новая газета – Novayagazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 March 2022. Праверана 28 May 2020.
  7. Энгин Озер. Где в Африке ждут бойцов «Вагнера» // Независимая газета, 26 июля 2023.
  8. Жаркое лето в заснеженной Африке: почему мятеж Пригожина стал возможен, чем кончился и что показал? (руск.). re-russia.net. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2023. Праверана 10 ліпеня 2023.
  9. Бунт Пригожина похож на мятежи в странах Африки. Приблизил ли он реальный «раскол элит»? Директор проекта Re:Russia Кирилл Рогов — о том, как попытки переворота меняют политическую систему (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2023. Праверана 13 ліпеня 2023.
  10. Николай Грутов. «Показали выход»: В Белоруссии заявили, что Пригожин отправится в Африку // Национальная служба новостей, 26 июня 2023