Джыбуці (горад)
Горад
| ||||||||||||||||
Джыбу́ці (па-арабску: جيبوتي, па-французску: Djibouti) – сталіца і самы вялікі горад афрыканскай краіны Джыбуці. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Адэнскага заліва, на поўдзень ад Баб-эль-Мандэбскай праліва. У горадзе налічваецца каля 395 тыс. жыхароў (агульная колькасць насельніцтва ўсёй краіны налічвае каля 495 тыс. чалавек).
Джыбуці з'яўляецца буйным гандлёвым портам. Мае развітую нафтахімічную і харчовую прамысловасці, з'яўляецца гандлёвым цэнтрам краіны. Порт абслугоўвае міжнародны гандаль суседняй Эфіопіі і транзіт грузаў, якія ідуць праз Суэцкі канал.
Чыгункай горад злучаны з Адыс-Абебай, праз якую ідуць экспартныя грузы для Эфіопіі, якая не мае выхаду да мора. Праз Джыбуційскі порт ідуць на экспарт, у асноўным, кава, соль і скуры.
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе. З 1892 да 1977 быў сталіцай Французскага Самалі, а з 1977 года сталіцай незалежнай дзяржавы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Джыбуці (горад) на Вікісховішчы |