Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 жніўня 1992[1][2] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дняпро | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 16 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Алісейка (нар. 28 жніўня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5, доўгі час выступаў за дубль мінскага «Дынама», але так і не дэбютаваў у аснове. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Гуляў за дубль, за асноўную каманду правёў толькі 1 матч.
У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У гродзенскім клубе стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна выхадзіў толькі ў канцы матча.
У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[5]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клуба на пазіцыі правага абаронцы. Праявіў сябе як выдатны выканаўца штрафных удараў, з якіх забіў 4 мячы ў сезоне 2014.
У снежні 2014 года быў выкуплены слуцкім клубам у «Нёмана» і заключыў са «Слуцкам» кантракт на два гады[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].
Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[8]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным правым абаронцам каманды, пасля стаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[9].
Пасля зыходу ў брэсцкага клуба стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», і ў лютым 2018 года падпісаў кантракт[10]. Звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком расійскага клуба «Хімкі»[12]. У сезоне 2018/19 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе расійскай каманды, аднак у пачатку сезона 2019/20 страціў месца ў аснове.
У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Хімкамі»[13] і ў хуткім часе стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У 2019 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сезоне 2020 пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[15].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[16]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але са жніўня амаль перестаў з’язляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[17].
У пачатку 2022 года некоторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў іграком «Астраўца»[18], дзе пастаянна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец»[19], аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам[20]. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец»[21] і адправіўся на прагляд у магілёўскі «Дняпро», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[22].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дынама (Мінск) | 1 | 0 | |
2008 | дубль | Дынама (Мінск) | 1 | 0 | |
2009 | дубль | Дынама (Мінск) | 17 | 0 | |
2010 | дубль | Дынама (Мінск) | 14 | 1 | |
2011 | дубль | Дынама (Мінск) | 5 | 0 | |
2011 | Д3 | Дынама-2 | 7 | 0 | |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 1 | 0 | |
2013 | Д1 | Нёман | 15 | 0 | |
2014 | Д1 | Слуцк | 27 | 5 | |
2015 | Д1 | Слуцк | 26 | 1 | |
2016 | Д1 | Слуцк | 23 | 2 | |
2017 | Д1 | Дынама (Брэст) | 19 | 2 | |
2018 | Д1 | Іслач | 21 | 0 | |
2018/19 (2) | Д2 | Хімкі | 12 | 0 | |
2019/20 (пач.) | Д2 | Хімкі | 2 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 10 | 0 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 6 | 0 | |
2021 | Д1 | Мінск | 18 | 2 | |
2022 | Д2 | Астравец | 24 | 3 | |
2023 | Д2 | Астравец | 28 | 5 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dmitri Aliseyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dmitry Aliseiko // FBref
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_aliseiko/
- ↑ Гродненский «Неман» подписал контракты с тремя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (4 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ "Неман" расстался с тремя футболистами (руск.). football.by (26 сакавіка 2014). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Алисейко подписал контракт с "Динамо" (Брест) (руск.). football.by (19 снежня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Брестское "Динамо" подтвердило расставание с Алисейко (руск.). football.by (13 студзеня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Дмитрий Алисейко подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (14 лютага 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Алисейко покинул "Ислочь" (руск.). football.by (10 студзеня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Белорусский защитник перешел в клуб российской ФНЛ (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Химки" расстались с Алисейко (руск.). football.by (9 жніўня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Алисейко перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 жніўня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Алисейко и Щербо покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Дмитрий Алисейко перешел в "Минск" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Островец" объявил о подписании Алисейко (руск.). football.by (30 сакавіка 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Алисейко и Сарока покинули "Островец" (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Алисейко и Сарока подписали новые соглашения с "Островцом" (руск.). football.by (3 сакавіка 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Островец" покинули трое игроков (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Просмотр Алисейко в "Днепре" завершился подписанием контракта (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Хімкі
- Ігракі ФК Хімкі-М
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Астравец
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў