Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяніс Казлоўскі)
Футбол
Дзяніс Казлоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі
Нарадзіўся 15 мая 1993(1993-05-15)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см[1]
Вага 74 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 0 (0)
2014—2016 Беларусь Асіповічы 47 (17)
2016—2021 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 134 (56)
2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 2 (0)
2022   Беларусь Гомель 10 (2)
2023— Беларусь Гомель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.

Дзяніс Казлоўскі (нар. 15 мая 1993, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе гомельскай каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5].

У лютым 2023 года разарваў кантракт з салігорскім клубам[6] і падпісаў двухгадовае пагадненне з «Гомелем»[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Белшына Беларусь 13 2
2011 дубль Белшына Беларусь 32 3
2012 дубль Белшына Беларусь ? 4
2013 дубль Белшына Беларусь ? 5
2014 Д3 Асіповічы Беларусь 19 1
2015 Д3 Асіповічы Беларусь 19 12
2016 (1) Д3 Асіповічы Беларусь 9 4
2016 (2) Д2 Гомельчыгунтранс Беларусь 12 4
2017 Д2 Лакаматыў Беларусь 15 0
2018 Д2 Лакаматыў Беларусь 28 7
2019 Д2 Лакаматыў Беларусь 25 12
2020 Д2 Лакаматыў Беларусь 21 4
2021 Д2 Лакаматыў Беларусь 33 29
2022 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 2 0
2022 (2) Д1 Гомель Беларусь 10 2

Зноскі