Дзісенскі павет (1921—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзісенскі павет, 1921—1940)
Дзісенскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 15 студзеня 1940
Насельніцтва
  • 193 263 чал. (1919)
Дзісенскі павет на карце

Дзі́сенскі павет (польск.: Powiat dziśnieński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Глыбокае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Былы павет Віленскай губерні Расійскай імперыі. З 1919 года акупаваны польскімі войскамі. З 24 кастрычніка 1919 года ў складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй. Часовай сядзібай уладаў стала Глыбокае[1]. З 7 лістапада 1920 года пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый, у склад навастворанага Дунілавіцкага павета перададзены гміны Паставы і Луцк[2].

У 1921 годзе павет адышоў да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора[3]. З 19 лютага 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства[4]. 13 красавіка 1922 года павет перададзены ў склад Віленскай зямлі[5], з якой 20 студзеня 1926 года створана Віленскае ваяводства[6].

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Дзісенскі павет са снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[3].

Складаўся з 21 вясковай гміны, 2 гарадоў і 1 мястэчка.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Гміны[правіць | правіць зыходнік]

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Мястэчка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва (1919) — 193 263 чалавек, з іх палякаў 38,6 %, беларусаў 24,0 %, яўрэяў 2,7 %, іншых нацянальнасцей (у асноўным рускіх) 33,7 %. На тэрыторыі павета знаходзілася 3118 населеных пунктаў, з якіх 3 мелі больш за 1 тыс. жыхароў. Найбуйнейшым з іх была Дзісна, у якой пражывалі 4445 чалавек[13].

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 276
  2. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
  3. а б Дзісенскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  4. Dz. U. z 1921 r. Nr 16, poz. 93
  5. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213
  6. Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29
  7. а б в г д е ё ж 1 студзеня 1926 года перададзена ў склад Браслаўскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472)
  8. 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 11 населеных пунктаў з гміны Норыца Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119)
  9. 1 красавіка 1923 года скасавана, тэрыторыя далучана да гміны Празарокі (Dz. U. z 1923 r. Nr 28, poz. 172)
  10. 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 5 населеных пунктаў з гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119)
  11. 1 красавіка 1929 года са складу гміны 19 населеных пунктаў перададзены ў склад гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119). Скасавана 11 красавіка 1929 года, тэрыторыя далучана да гмін Глыбокае, Залессе i Казлоўшчына (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224)
  12. а б в г 1 студзеня 1926 года перададзена са складу Пастаўскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472)
  13. Tablice ogólne. W: Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). s. 25, 31.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]