Вяснянка (жылы раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вяснянкажылы раён у Мінску. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада на міжмагістральнай тэрыторыі паміж вуліцай Ціміразева і праспектам Пераможцаў. Забудоўваецца з 1985 года 9—12-павярховымі, а таксама 20-павярховымі жылымі дамамі вежавага тыпу. 25 тысяч жыхароў.

Раён раздзяляецца на тры буйныя жылыя сектары, паміж якімі размешчаны ўчасткі школ і дашкольных устаноў. Праект забудовы ўлічвае маляўнічы прыродны ландшафт, блізкасць паркавай зоны ў даліне ракі Свіслач.