Збігнеў (князь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Збігнеў, князь)
Перайсці да: рух, знайсці
Збігнеў
Zbigniew
Збігнеў
Князь Польшчы
1102 — 1106
Папярэднік: Уладзіслаў I
Пераемнік: Баляслаў III
 
Нараджэнне: 1070(1070)
Смерць: 1112(1112)
Дынастыя: Пясты
Бацька: Уладзіслаў I Герман
Дзеці: гл. у тэксце

Збігнеў (польск.: Zbigniew; 1070 — 8 ліпеня 1113?[1]) — князь Велікапольскі, Мазавецкі і Куяўскі з 1102 па 1107 гады, сын польскага князя Уладзіслава I Германа. У 1095 годзе Збігнеў з'явіўся з войскам каля Вроцлава і вымусіў свайго бацьку зрабіць яго кіраўніком Сілезіі. Ува ўзніклай паміж ім і ўплывовым ваяводам Сецехам нязгодзе страціў свой надзел і трапіў за краты са згоды свайго бацькі. Вызваліўшыся з няволі пры падтрымцы епіскапаў і некаторых свецкіх паноў, Збігнеў аб’яднаўся з братам Баляславам; яны разам аблажылі бацьку ў Плоцку і вымусілі выгнаць Сецеха, пакінулі бацьку Мазовію, а астатнюю краіну падзялілі паміж сабой. Пасля смерці Уладзіслава з 1102 года Збігнеў, які лічыў толькі сябе законным пераемнікам свайго бацькі, пастаянна пад’юджваў супраць Баляслава знешніх ворагаў — нямецкага імператара Генрыха V і чэхаў — і часцяком разам з імі нападаў на брата. У 1106 годзе пасля няўдалай вайны супраць брата збег у Германію. Праз тры гады Генрых V пад падставай аднаўлення ўлады Збігнева ўварваўся ў Польшчу, але атрымаў паразу. У 1111 годзе Збігнеў усё ж такі вярнуўся на радзіму, але па загаду Баляслава быў кінуты за краты і там аслеплены. Праз нейкі час памёр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tymiński, «Źycie księcia Zbigniewa» (Radom, 1830).

Зноскі

  1. M. Spórna, P. Wierzbicki: Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego. S. 501. Za tą datą śmierci Zbigniewa opowiadał się również B. Snoch. Zobacz [w]: B. Snoch: Protoplasta książąt śląskich. S. 13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Уладзіслаў I Герман
Князь польскі
11021107
Пераемнік:
Баляслаў III Крывавусны