Перайсці да зместу

Канвелішскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Канвалішкаўскі сельсавет)
Канвелішскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Канвелішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 078
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Канве́лішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Канвелішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Канвалішкаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Канвалішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свільскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1435 чалавек[2], з іх 73,1 % — палякі, 22,5 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,7 % — літоўцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1078 чалавек[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.