Канонік Перамышльскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Канонік Пшэмыскі)
Канонік Перамышльскі
польск.: Kanonik Przemyski
Жанр Паэма
Гутарка
Аўтар Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1851

«Канонік Перамы́шльскі» (польск.: Kanonik Przemyski) — няскончаная[1] гістарычная паэма-гутарка[2] Уладзіслава Сыракомлі.

Тадэвуш Піні класіфікуе жанр твора як раман у вершах[3].

Напісанне[правіць | правіць зыходнік]

Над сваім творам Сыракомля працаваў цягам 1851 г. у Залуччы. У студзені таго ж года ён пазнаёміўся ў Вільні з паэтам Эдвардам Жалігоўскім, які тады працаваў над паэмай «Манахі». У верасні Жалігоўскі пераехаў у Петразаводск, дзе канчаткова назваў свой твор «Ён, Яна і Яны»[4]. У ім паэт высмейваў манахаў і выступаў адкрыта супраць цэлібату святароў. Сыракомля меў ад гэтага прыкрае ўражанне і пастанавіў не працягваць сваю паэму, бо баяўся, што ягоны твор пачнуць успрымаць не як пахвалу Арыхоўскаму, а як крытыку царквы[5]. Праз гэта пясняр пачаў шукаць сюжэт для эпапеі ў дахрысціянскай мінуўшчыне і стварыў «Маргера»[6].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры паэмы — Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан, пісьменнік і рэлігійны дзеяч. Уладзімір Спасовіч тлумачыць увагу Сыракомлі да гэтай асобы наступным чынам:[7]

Наверагодней, што Кандратовіча вабіла ў Арыхоўскім тое, што гэты наватар быў да мозгу касцей каталіком, што ён адданы, прыхільнік у душы парадку ў касцёльнай дысцыпліны, намагаўся стварыць свайго кшталту каталіцтва, прыстасаванае да духу часу.

Пакінутыя паэтам урыўкі памерам роўныя гутарцы «Дабрародны Ян Дубарог»[5].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

На думку Тадэвуша Піні, гэта найвыдатнейшы твор з залуцкага перыяду творчасці Сыракомлі[1].

Зноскі

  1. а б Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 77.
  2. Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 74.
  3. Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 77-78.
  4. Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 79.
  5. а б Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 78.
  6. Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 80.
  7. Spasowicz, Wł. Władysław Syrokomla (польск.). — 1881. — С. 74-75.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]