Перайсці да зместу

Канюшоўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Канюшоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812040
Канюшоўшчына на карце Беларусі ±
Канюшоўшчына (Беларусь)
Канюшоўшчына
Канюшоўшчына (Брэсцкая вобласць)
Канюшоўшчына

Канюшо́ўшчына[1] (трансліт.: Kaniušoŭščyna, руск.: Конюшовщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 28 км на поўнач ад Баранавічаў.

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[2].

  • 13 двароў, 85 жыхароў (1897)
  • 20 двароў, 120 жыхароў (1909)
  • 21 двор, 121 жыхар (1921)
  • 144 жыхары (1939)
  • 92 жыхары (1970)
  • 16 падвор’яў, 41 жыхар (1998)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X