Вялікае Сяло (Баранавіцкі раён)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Вёска
Вялікае Сяло
|
Вялі́кае Сяло́[1] (трансліт.: Vialikaje Sialo, руск.: Великое Село) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 27 км на поўнач ад Баранавіч, каля р. Сэрвач, за 3 км ад шашы Баранавічы—Навагрудак.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 16 ліпеня 1954 года да 19 студзеня 1965 года цэнтр Велікасельскага сельсавета.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Працуюць механічныя майстэрні, магазін, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 70 двароў, 497 жыхароў (1897)
- 109 двароў, 580 жыхароў (1909)
- 21 двор, 106 жыхароў (1921)
- 306 жыхароў (1939)
- 133 двары, 379 жыхароў (1970)
- 100 гаспадарак, 167 жыхароў (1998)
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік археалогіі — гарадзішча.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх