Перайсці да зместу

Паручын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Паручын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
  • 0,5164 км²[1]
Насельніцтва
  • 24 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0163
Паштовы індэкс
225418
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812077
Паручын (Беларусь)
Паручын
Паручын
Паручын (Брэсцкая вобласць)
Паручын
Паручын

Паручы́н[2] (трансліт.: Paručyn, руск.: Поручин) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на поўнач ад Баранавічаў. Насельніцтва 72 жыхары, 47 гаспадарак (2005).

Сядзіба ў пачатку XX ст.

У 1783 годзе тут пабудавана царква Я. Кабылінскім. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.

У 1886 годзе ў вёсцы Паручын (альбо Ясянец) 35 двароў, дзейнічала царква. Паводле перапісу 1897 годзе ў складзе Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У пачатку XX стагоддзя побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. У 1970 годзе далучана суседняя вёска Крывое Сяло[3].

Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[4].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 год — 35 двароў, 350 жыхароў, царква.
    • 1897 год — 29 двароў, 247 жыхароў, у сяле — 6 двароў, 44 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • пачатак XX ст. — 50 двароў, каля 300 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 4 жыхары.
    • 1921 год — 26 двароў, 175 жыхароў.
    • 1939 год — 280 жыхароў.
    • 1959 год — 303 жыхары.
    • 1998 год — 78 двароў, 101 жыхар.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 72 жыхары, 47 гаспадарак.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сядзіба

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).