Слабажаны
Вёска
Слабажаны
|
Слабажа́ны[1] (трансліт.: Slabažany, руск.: Слобожаны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на поўнач ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1798 годзе вёска называлася Баўдзілаўцы, у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.
У 1964 годзе в. Баўдзілаўцы атрымала сучасную назву.
У 1970 годзе вёска перададзена з Гірмантаўскага сельсавета ў склад Зялёнаўскага сельсавета[2].
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 24 двары, 159 жыхароў (1909)
- 25 двароў, 165 жыхароў (1921)
- 124 жыхары (1970)
- 32 двароў, 32 жыхары (1998)
- 18 гаспадарак, 30 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх