Агароднікі (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Агароднікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 811 061
Агароднікі на карце Беларусі ±
Агароднікі (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Агароднікі (Баранавіцкі раён)
Агароднікі (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Агароднікі (Баранавіцкі раён)

Агаро́днікі[1] (трансліт.: Aharodniki, руск.: Огородники) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на поўнач ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў вадзяны млын.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 3 аднавяскоўцы.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 27 двароў, 204 жыхары (1897)
  • 44 двары, 267 жыхароў (1909)
  • 173 жыхары (1939)
  • 125 жыхароў (1959)
  • 15 двароў, 11 жыхароў (1998)
  • 6 гаспадарак, 13 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]