Жабінцы
Вёска
Жабінцы
|
Жа́бінцы[1] (трансліт.: Žabincy, руск.: Жабинцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 35 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1577 года.
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, млын.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2], да 6 жніўня 1979 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 41 двор, 338 жыхары (1897)
- 84 жыхары (1959)
- 30 двароў, 32 жыхары (1998)
- 17 гаспадарак, 33 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх