Жалезніца (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Жалезніца
Zaleznica Wolski Mausoleum.JPG
Капліца-пахавальня Вольскіх
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 811 021
Жалезніца на карце Беларусі ±
Жалезніца (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Жалезніца (Баранавіцкі раён)
Жалезніца (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Жалезніца (Баранавіцкі раён)

Жале́зніца[1] (трансліт.: Žalieznica, руск.: Железница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1471 года як маёнтак, які належыў Кезгайлам, з 1554 года Хадкевічам. У 17 стагоддзі ўласнасць Камароўскіх, потым Кашыцаў.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

У 1839 годзе была пабудавана драўляная Пакроўская царква. У 1879 годзе праваслаўны прыход налічваў каля 2600 прыхаджан, царква мела каля 100 дзес. зямлін, у тым ліку ворыва 65 дзес., сенажаці 10 дзес., лесу 10 дзес.; дзейнічалі капліца, вінакурны завод. У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царква і царкоўна-прыходская школа.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2 двары, 22 жыхары (1897)
  • 4 двары, 24 жыхары (1909)
  • 14 двароў, 119 жыхароў (1921)
  • 187 жыхароў (1939)
  • 84 жыхары (1959)
  • 16 двароў, 26 жыхароў (1998)
  • 12 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца-пахавальня Вольскіх

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]