Нагорная (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Нагорная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Лазаўцы
Насельніцтва
  • 49 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812056
Нагорная на карце Беларусі ±
Нагорная (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Нагорная (Баранавіцкі раён)
Нагорная (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Нагорная (Баранавіцкі раён)

Наго́рная[1] (трансліт.: Nahornaja, руск.: Нагорная) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 33 км на поўнач ад Баранавічаў, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

У пачатку XX стагоддзя 12 двароў, 90 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 аднавяскоўцаў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Душкавецкага сельсавета[2], да 1970 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[3], да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[5].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба калгаса
  • Майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Пачатковая школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Магазін
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік землякам

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 9 двароў, 78 жыхароў (1897)
  • 41 дом, 248 жыхароў (1921)
  • 80 жыхароў (1939)
  • 135 жыхароў (1959)
  • 143 жыхары (1970)
  • 47 двароў, 110 жыхароў (1998)
  • 41 гаспадарка, 108 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]