Скробава
Вёска
Скробава
| ||||||||||||||||||||||
Скро́бава[1] (трансліт.: Skrobava, руск.: Скробово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўнач ад Баранавіч, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 276 жыхароў, 118 гаспадарак (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1880-х гг. на безымяннай рэчцы, прытоку ракі Сэрвач, з назвай Скробава існавалі 2 вёскі (18 і 14 двароў) і 2 фальваркі. Адзін з іх належаў Данейкам, а другі — Анкутам. Вёскі і фальваркі ўваходзілі ў Цырынскую воласць Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавала царкоўна-прыходская школа.
Падчас Першай сусветнай вайны ў наваколлі Скробава адбываліся жорсткія баі паміж войскамі Расійскай імперыі і Германіі.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Скробаўскага сельсавета[2].
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Паводле перапісу 1959 годзе існавалі 2 вёскі: Скробава Горнае і Скробава Дольнае. У 1970 годзе да вёскі Горнае Скробава далучана вёска Дольнае Скробава[3].
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета[4].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуюць калгасная сядзіба, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, клуб, бібліятэка, школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 276 жыхароў, 118 гаспадарак.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла рускіх воінаў, што загінулі ў баях з германскімі войскамі ў 1917 годзе (у 1984 устаноўлена пліта), за 1,5 км на ўсход ад вёскі.
- Помнік землякам.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скробава