Перайсці да зместу

Вішнёўка (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кастрынь)
Вёска
Вішнёўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Кастрынь
Кастрын
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244830016
Вішнёўка на карце Беларусі ±
Вішнёўка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Вішнёўка (Пухавіцкі раён)
Вішнёўка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Вішнёўка (Пухавіцкі раён)

Вішнё́ўка[1] (трансліт.: Višnioŭka, руск.: Вишнёвка; да 1920-х — маёнтак Кастрынь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

У канцы XIX стагоддзя маёнтак Кастрынь (Кастрын) Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Эдуарда Эдуардавіча Катовіча, двараніна рыма-каталіцкага веравызнання. Было 490 дзесяцін зямлі[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, на месцы маёнтка створаны пасёлак Вішнёўка[3].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].

  • 1908 год — 1 двор, 11 жыхароў[5]
  • 1917 год — 1 двор, 24 жыхары, усе палякі[6]
  • 1926 год — 8 двароў, 38 жыхароў
  • 1960 год — 27 жыхароў
  • 2002 год — 2 двары, 2 жыхары
  • 2010 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар
  • 2012 год — 0 жыхароў
  • 2019 год — 1 жыхар
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць 2003, с. 87.
  3. Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 28 сакавіка 2024.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Ярмоловичъ В. 1909, с. 93.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 101.