Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гомель, стары)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() Касцёл у пачатку XX стагоддзя | |
52°25′29,10″ пн. ш. 31°00′53,40″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Канфесія | Рымска-каталіцкі касцёл |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Джон Кларк |
Будаўніцтва | 1818—1822 гады |
Дата скасавання | 1938 |
Стан | Знішчаны |
![]() |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гомель) — каталіцкі касцёл, які існаваў у Гомелі з пачатку XIX стагоддзя да сярэдзіны XX стагоддзя.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Каталіцкі касцёл у Гомеле быў пабудаваны насупраць праваслаўнага сабора на рагу вуліц Замкавай і Фяльдмаршальскай. Быў пабудаваны ў 1818—1822 гадах па загаду графа Румянцава паводле праекта архітэктара Джона Кларка. Касцёл быў зачынены ў міжваенны перыяд дваццатага стагоддзя, а ў часы Другой сусветнай вайны быў разбураны[1]. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца праезжая частка вуліцы.
Новы касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі будуецца ў Гомелі праз 80 год. У 2013 годзе біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка заснаваў парафію, якая атрымала пляцоўку пад будову касцёла на ўскрайку горада.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Касцёл у 1848 годзе
-
Касцёл у 1908 годзе
-
Алтар з выявай Беззаганнай Дзевы Марыі ў 1900 годзе
Зноскі
- ↑ Партал Radzima.org інфармуе, што касцёл быў знішчаны ў 1938 годзе: http://www.radzima.org/be/object/6239.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Морозов В. Ф., Гомель классический: эпоха, меценаты, архитектура, изд. «Четыре четверти», Минск 1997