Помнік камсамольцам (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Помнік камсамольцам
Гомель. Мемориал в Комсомольском сквере. Фото 05.JPG
52°25′45″ пн. ш. 31°00′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Уладзімір Міхайлавіч Лятун
Архітэктар Юлій Раманавіч Лысоў
Дата заснавання 1964
Матэрыял бронза
Commons-logo.svg Помнік камсамольцам на Вікісховішчы

Помнік камсамольцам — помнік у горадзе Гомелі Гомельскай вобласці Беларусі.

Гісторыя і апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік камсамольцам[1] мае некалькі назваў: помнік загінуўшым камсамольцам[2], помнік камсамольцам-падпольшчыкам[3], манумент (помнік) героям-камсамольцам[4][5].

Помнік у скверы

Помнік камсамольцам усталяваны ў Камсамольскім скверы на скрыжаванні вуліц Карповіча і Жаркоўскага[1] ў 1964 годзе на сродкі камсамольцаў. Помнік прысвечаны героям-камсамольцам, партызанам і воінам, якія загінулі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Спачатку ўсталявалі васьмігранны 25-метровы абеліск з шэрага граніту на прамавугольным ступеністым цокалі з чырвонага граніту. Падыход да помніка быў аформлены дэкаратыўнымі газонамі. На помніку (цокалі) тэкст, які выбіты золатам: «Великие подвиги ваши бессмертны. Героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины 1941—1945 г.г.»[4]. Аўтары праекта: архітэктар — Ю. Лысоў, скульптар — У. Лятун[4].

У 1975 годзе ля фасаднай грані помніка была ўсталяваная скульптура дзяўчыны-камсамолкі[1] з вымпелам у выцягнутых над галавой руках[4]. Двухметровая скульптура адлітая з бронзы.

У сакавіку 2015 года была праведзена рэканструкцыя манумента і тэрыторыі вакол яго. На помніку з’явілася сучаснае падсвятленне[4]. Абноўлены помнік камсамольцам быў адкрыты 8 мая 2015 года[4] да 70-годдзя Вялікай Перамогі[3].

Зноскі