Будынак ланкастэрскай школы (Гомель)
Будынак | |
Будынак ланкастэрскай школы | |
---|---|
![]() | |
52°26′10″ пн. ш. 31°00′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | I. Дзьячкоў, Джон Кларк |
Дата пабудовы | 1818 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак ланкастэрскай школы — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1818 годзе (архітэктар I. Дзьячкоў з удзелам архітэктара Джона Кларка) на вул. Румянцаўскай (сучасная вул. Савецкая, 39).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Быў галоўным будынкам комплексу пачатковай школы (арганізавана па ініцыятыве графа М. П. Румянцава), дзе выкладанне вялося па сістэме ўзаемнага навучання, распрацаванай англійскім педагогам Джозефам Ланкастэрам.
Школа праіснавала нядоўга. Пасля смерці графа яна была зачынена. Новы гаспадар граф С. П. Румянцаў спрабаваў арганізаваць тут ткацкую фабрыку. У вялікіх залах былі ўсталяваны станкі, пачалась праца. Але гомельскія тавары аказаліся неканкурэнтназдольнымі ў параўнанні з маскоўскімі, і гэтая справа была спынена. Пасля размяшчэння ў Гомеле ваенных тут размясціўся ваенны шпіталь[1].
Зараз будынак выкарыстоўваецца як корпус абутковага вытворчага аб'яднання «Праца».
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сярэдняя частка галоўнага фасада вылучаная васьмікалонным на два паверхі порцікам іанічнага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі галоўнага фасада мелі невялікія рызаліты, сцены якіх на першым паверсе былі апрацаваны рустоўкай. Вокны першага паверху знаходзіліся ў неглыбокіх нішах з паўцыркульнымі завяршэннямі. Уваходы з тарцоў будынку падкрэсліваліся чатырохкалоннымі порцікамі тасканскага ордара, што падтрымлівалі балконы. У сярэдняй частцы будынку знаходзіўся вестыбюль з лесвіцамі на другі паверх. Па баках вестыбюля размяшчаліся вялікія залы для заняткаў, якія мелі пасярэдзіне рад калон. Уваходы з тарцоў будынку мелі сенцы з лесвіцамі на другі паверх. Акрамя галоўнага будынку, у комплекс школы ўваходзілі чатыры двухпавярховыя флігелі для пражывання настаўнікаў і вучняў (першы паверх мураваны, другі — драўляны), а таксама драўляныя пабудовы для лазні, свірана і стайні. У 1840-я гады ў сувязі з размяшчэннем у Гомелі ваеннага гарнізона комплекс выкарыстоўваўся пад казармы.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Морозов В. Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура.. — Мн.: Четыре четверти, 1997. — С. 225-226. — 336 с., ил с. — ISBN 985-6089-24-7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Будынак ланкастэрскай школы (Гомель) на Вікісховішчы |
---|
- Будынак ланкастэрскай школы (Гомель) на сайце Radzima.org
- Будынак ланкастэрскай школы (Гомель) на сайце Глобус Беларусі. Архівавана 10 студзеня 2019.
- Ланкастэрская школа ў Гомелі
- Будынак ланкастэрскай школы (Гомель) на сайце «Архіварта»