Будынак Камерцыйнага банка (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак Камерцыйнага банка
Будынак камерцыйнага банка, 2021 г.
Будынак камерцыйнага банка, 2021 г.
52°25′42″ пн. ш. 31°00′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гістарызм[d], мадэрн, класіцызм і ракако
Архітэктар Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі
Дата заснавання 1901
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будын́ак Камерцы́йнага ба́нка (Буды́нак Ві́ленскага камерцы́йнага ба́нка) — помнік грамадскай архітэктуры гістарызму ў Гомелі. Пабудаваны ў 1910 годзе (архітэктар Станіслаў Шабунеўскі) на рагу вуліц Румянцаўскай і Троіцкай (цяпер Савецкая і Сялянская 17/10). У архітэктуры будынка прасочваецца ўплыў архітэктуры ракако.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак у пач. XX ст.

У 1873 годзе ў Вільні быў закладзены Віленскі прыватны камерцыйны банк, і неўзабаве адно з ягоных аддзяленняў адкрылася ў Гомелі. Для яго быў збудаваны дом на рагу вуліц Румянцаўскай і Троіцкай паводле праекта архітэктара Станіслава Шабунеўскага.

У часы Другой сусветнай вайны будынак пашкоджаны, рэканструяваны ў 1947 годзе. У будынку размяшчаўся Гомельскі абкам камсамола. Цяпер у ім, сярод іншых, месціцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады падзелены прафіляваным карнізным поясам на 2 ярусы: ніжні (1-ы паверх, у якім размяшчаліся канторскія памяшканні, зроблены ў выглядзе цокаля, мае руставаныя прасценкі паміж аконнымі праёмамі; верхні аб’ядноўвае 2-гі і 3-і паверхі, дзе былі жылыя пакоі. Кампазіцыю верхняга яруса ўтварае рытм завершаных маскаронамі ў складаных паводле формы картушах пілястраў, паміж якімі размешчаны нішы з 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў. Прасценкі паміж вокнамі аформлены пілястрамі (у 2-м паверсе завершаны мадульёнамі, у 3-м вырашаны ў выглядзе гермы на канеліраваным плоскім пастаменце). Паміж 2-м і 3-м паверхамі скульптурныя ўстаўкі з насычаным раслінным арнаментам. Высокі антаблемент з арнаментаваным лепкай фрызам і вынесеным наперад прафіляваным карнізам на дэкаратыўных мадульёнах, завершаны нізкім крапаваным атыкам. На 3-м паверсе размешчаны балконы, упрыгожаныя каванай агароджай. Цэнтр галоўнага фасада (на вул. Сялянскай) вылучаны рызалітам, галоўны ўваход — паўкалонамі іанічнага ордара.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]