Чыгуначны вакзал (Гомель)
Славутасць | |
Чыгуначны вакзал | |
---|---|
52°25′51″ пн. ш. 30°59′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1890-я, 1946 |
Чыгуначны вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Гомель, размешчаны на Прывакзальнай плошчы (дом № 3) у Гомелі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак чыгуначнага вакзала пабудаваны ў 1890-я гады з цэглы. У Вялікую Айчынную вайну разбураны. Адноўлены ў 1946 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на цэнтральнай восі плошчы. Будынак падоўжна-сіметрычнай кампазіцыі: да дамінуючага прамавугольнага цэнтральнага трохпавярховага аб’ёму прылягаюць двухпавярховыя бакавыя крылы. Архітэктурнае аздабленне мае эклектычны характар, спалучае элементы розных стыляў. Галоўны фасад завершаны атыкам, вылучаны 2 рызалітамі з пілястрамі кампазітнага ордара. Рытм ствараюць закрытыя вітражамі вялікія арачныя праёмы на вышыню 2-га і 3-га паверхаў. Фасады бакавых крылаў завершаны трохвугольнымі франтонамі, дэкарыраваны порцікамі карынфскага ордара, лучковымі вокнамі на 2-м паверсе і балконамі. Інтэр’еры апрацаваны мармурам, тынкоўкай, гіпсам. У вестыбюлі цэнтральнага аб’ёму ўстаноўлена скульптура У. І. Леніна. Вестыбюль аб’ядноўвае 1-ы і 2-і паверхі, абапал яго касавыя залы, на 2-м паверсе размешчаны залы чакання. У крылах знаходзяцца службовыя і дапаможныя памяшканні.
Мемарыяльная дошка
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб выступленні 16 чэрвеня 1919 г. на станцыі Гомель на мітынгу рабочых і чырвонагвардзейцаў М. І. Калініна, які прыбыў сюды на чале агітпоезда «Кастрычніцкая рэвалюцыя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. М. Чарнатаў, В. Б. Караткевіч. 20. Будынак чыгуначнага вакзала. Мемарыяльная дошка Калініну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.