Клуб «Падарожнік»
Падарожнік | |
---|---|
Дата заснавання | снежань 2014 г. |
Тып | грамадскае аб’яднанне[d] |
Кіраўнік | Генадзь Вайтовіч |
Сайт | padarozhnik.by |
Клуб «Падарожнік» — праект аматараў падарожжаў па Беларусі.
Прадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Генадзь Вайтовіч, кіраўнік клуба:
...Усё пачалося спантанна, з элементарнага жадання неяк разнастаіць сваё жыццё. У снежні мінулага года я прапанаваў сябрам куды-небудзь з’ездзіць, і ўжо на наступны дзень мы, тры таварыша, калясілі на машыне па маршруце Ракаў - Івянец - Заслаўе. Менавіта пасля гэтай першай паездкі з’явілася ідэя збіраць сяброў і падарожнічаць разам. Так арганізаваўся наш клуб. Другая паездка налічвала ўжо больш за 10 чалавек, да нас далучыліся калегі і знаёмыя. Акрамя таго, мы запрасілі экскурсаводаў, якія дапамаглі спланаваць маршрут і правялі экскурсіі...[1].
|
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Клуб «Падарожнік» арганізуе вандроўкі па старажытных мясцінах Беларусі амаль кожны месяц. Спачатку распрацоўваецца маршрут, а потым рыхтуецца адпаведная праграма падарожжа. У кожнай вандроўцы абавязкова прысутнічае дасведчаны экскурсавод.
Генадзь Вайтовіч:
...Хоць па большай частцы мы не вандроўнікі, а хутчэй «першапраходцы», так як часцяком выбіраем не самыя вядомыя месцы з экскурсійных маршрутаў. Наша асаблівасць яшчэ і ў тым, што мы пакуль не ездзім па абласных гарадах (выключэнне - велаэкскурсія па Лошыцкім парку ў Мінску), нас больш прыцягваюць аб’екты ў вёсках і невялікіх гарадах...[1].
|
Звычайна маршрут падарожжа распрацоўваецца вакол аднаго ці некалькіх буйных аб’ектаў. Далей разглядаюцца цікавыя месцы непадалёку і таксама ўключаюцца ў праграму вандроўкі. Як правіла, гэта разнародныя аб’екты: сядзібы, палацы, цэрквы, музеі. Пажаданымі з’яўляюцца зносіны з мясцовымі жыхарамі. Плануюцца сустрэчы з рэстаўратарамі, калекцыянерамі, святарамі, сведкамі пэўных падзей. Таксама адной з адметнасцяў кожнай вандроўкі з’яўляецца пікнік у маляўнічым месцы на прыродзе. Кожная экскурсія заканчваецца фотасправаздачай.
Падарожжы[2][правіць | правіць зыходнік]
- Івянец — Ракаў — Заслаўе (14.12.2014)
- Заслаўе — Сёмкава (21.03.2015)
- Іўе — Суботнікі — Геранёны — Ліпнішкі (03.05.2015)
- «Мірскае графства» Ішкалдзь — Мір (21.06.2015)
- «Купалаўскія месцы» Радашковічы — Вязынка (05.07.2015)
- «Велаэкскурсія» Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс Мінска (25.07.2015)
- «Брэсцкія замкі і палацы» Ружаны — Косава — Бяроза (15-16.08.2015)
- «Замкі і сядзібы Магілёўшчыны» Быхаў — Жылічы (13.09.2015)
- «Невядомая Віцебшчына» Смальяны — Высокае — Юрцава (03.10.2015)
- «Скарбы Краснага месца» Рагачоў — Красны Бераг — Бабруйск (31.10.2015)
- «Старасвецкія маёнткі Міншчыны» Прылукі — Дукора — Смілавічы (14.11.2015)[3]
- «Сцежкамі права» Тупальшчына — Гальшаны — Крэва — Кушляны — Жупраны (05.12.2015)[4]
- «Чароўны Жалудок» Жалудок — Шчучын (14.05.2016)[5]
- «Чароўны Жалудок» Жалудок — Шчучын (18.06.2016)
- «Велаэкскурсія» Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс Мінска (31.07.2016)
- «Чароўны Жалудок» Жалудок — Шчучын (08.10.2016)
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б «Туда не попадают обычные туристы»: минчане организовали клуб и путешествуют по забытым местам Беларуси . citydog.by/. Праверана 5 чэрвеня 2016 года.
- ↑ Наши путешествия(недаступная спасылка). padarozhnik.by/. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2016. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.
- ↑ Сталічныя аматары гісторыі самастойна распрацавалі экскурсійны маршрут па Мінскай вобласці(недаступная спасылка). tvr.by/. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.
- ↑ Празднование Дня юриста в увлекательном путешествии . jurist.by/. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.(недаступная спасылка)
- ↑ Мне бы в небо . twinshotel.blogspot.com.by/. Праверана 7 чэрвеня 2016 года.