Коханаўскі сельсавет
Коханаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Талачынскі раён |
Уключае | 51 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Коханава |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 27 верасня 1938, 20 чэрвеня 2013 |
Дата скасавання |
24 верасня 1926, 15 кастрычніка 1960 |
Насельніцтва (2019) | 5 447 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Ко́ханаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Коханава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Коханава. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Коханаўскага местачковага савета.
27 верасня 1938 года Коханаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР у сувязі з паніжэннем статуса Коханава да вёскі і са скасаваннем Коханаўскага местачковага савета. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Коханаўскага пассавета[1].
15 кастрычніка 1960 года да Коханаўскага пассавета далучана частка скасаванага Пярэвалачненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Астрашапкі, Байкал, Балашова, Вялікая Пярэвалачня, Забайкал, Кучына, Малая Пярэвалачня, Малое Гальцэва, Марцюхова, Чырвоны і 4 чыгуначныя будкі), таксама ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета з Жукнеўскага сельсавета перададзена вёска Кувечына[1]. 29 снежня 1961 года ў склад Жукнеўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Вялікае Галошава, Заазер’е і Кувечына)[2]. 12 лютага 1965 года да пассавета далучана частка Сальніцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Белаброддзе, Замошша, Кісялі, Круханавічы, Нагаўкі, Рамашкава, Сальнікі, Старынкі і Уладыкі)[3], 8 красавіка 2004 года — частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава)[4]. 29 сакавіка 2013 года скасавана сяло Пярэвалачня[5].
20 чэрвеня 2013 года Коханаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6]. 28 снежня 2022 года скасавана вёска Кучына[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Коханава) — 2322 чалавекі[8], з іх 91,3 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 1,4 % — украінцы[9]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 5447 чалавек[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Толочинского районного Совета депутатов от 29 марта 2013 г. № 160 Об упразднении села Переволочня Кохановского поссовета, изменении границы деревни Переволочня Кохановского поссовета Толочинского района
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 4 снежня 2021.
- ↑ Решение Толочинского районного Совета депутатов от 28 декабря 2022 г. № 220 Об упразднении сельских населенных пунктов Толочинского района Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.