Крупка (ападкі)
Крупка, або Крупы снежныя і ледзяныя — цвёрдыя атмасферныя ападкі ўвыглядзе дробных часціц шчыльнага лёду і снежных ядраў. Выпадаюць з кучава-дажджавых аблокаў пры тэмпературы каля 0° С, пераважна вясной і восенню. Ад граду адрозніваецца памерамі (звычайна каля 2-5 мм)[1].
Віды круп
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць снежныя крупы — снегападобныя белыя ядры і ледзяныя — часціцы шчыльнага лёду.
Снежныя крупы
[правіць | правіць зыходнік]Снежныя крупы ўтвараюцца, калі сняжынкі з верхняй часткі аблокаў трапляюць у ніжэйлеглы хмарны пласт, які складаецца з драбнюткіх пераахалоджаных кропель. Часціцы снежных круп адрозніваюцца ад сняжынак адсутнасцю адрознай крышталічнай асновы.
Ледзяныя крупы
[правіць | правіць зыходнік]Ледзяныя крупы — макулінкі празрыстыя ў паверхні, маюць невялікае белае ядро — утвараецца пры сутыкненні снежных круп з больш буйнымі пераахалоджаннымі кроплямі ў пласце аблокаў, размешчаным яшчэ ніжэй.
Зноскі
- ↑ АТМОСФЕРНЫЕ ЯВЛЕНИЯ — КЛАССИФИКАЦИЯ И ОПИСАНИЕ, В. В. Бровкин Архівавана 1 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфія ў паняццях і тэрмінах. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», С. 162