Крупцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Крупцы
Від на новую царкву з Крупцоў
Від на новую царкву з Крупцоў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Крупцы на карце Беларусі ±
Крупцы (Беларусь)
Крупцы
Крупцы (Мінск)
Крупцы

Крупцы́ — колішняя вёска і прадмесце горада Мінска на правым беразе ракі Свіслач, месціцца ў паўночна-заходняй частцы горада.

Па поўнач ад Крупцоў месцяцца Дразды, на захадзе — Веснінка, на паўднёвым усходзе — Кальварышкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Святая крыніца каля новай царквы

Маёнтак Крупцы згадваецца ў царкоўным паданні, паводле якога на тутэйшай крыніцы ў 1612 годзе адбылося цудоўнае з’яўленне абраза Божай Маці[1]. У 1622 годзе Мікалай Вароніч ахвяраваў на карысць Свята-Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра, які дзейнічаў у Менску, дзве сенажаці: адну на Камароўскім балоце, а другую — у Крупцах. На пачатку XVII ст. Крупецкая ікона ўжо была вядомай святыняй у Менску. Яна захоўвалася ў невялікай драўлянай капліцы, што стаяла на ўзгорку, якая звалася Пакроўскай. Паводле звестак XVIII ст., капліца ў Крупцах была крытай гонтай і завяршалася купалам. Абраз, што знаходзіўся ў ёй, упрыгожвалі дзве срэбныя кароны. У 1856 годзе на месцы старой, струхнелай царквы збудавалі новую. Пачынаючы з 1884 года, з блаславення менскага епіскапа Варлаама, жыхары места сталі рэгулярна рабіць з Крупецкім абразам урачыстыя хрэсныя хады[2].

У 1791 годзе вёска Крупец маёнтка Веснінка Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе вёска, шляхецкая ўласнасць Г. Гардзялкоўскай, на арэндзе ў Мінскага жаночага базыльянскага кляштара, 7 двароў, 34 жыхары. У 1815 годзе вёска, уласнасць М. Гілевіча, у 1858 годзе ўласнасць А. Вярыгі. У 1897 годзе хутар Сёмкава-Гарадзецкай воласці, 4 двары, 33 жыхары, прыпісная царква, кафельны завод[3].

У пачатку XX ст. Крупцы былі ўрочышчам на ўскрайку Менска ў 5-й паліцэйскай частцы. У 1917 годзе 20 двароў, 113 жыхароў, побач млын і 2 хутары[4]. Да 1924 года Крупцы, як і вёска Веснінка, знаходзілася ў Сёмкава-Гарадоцкай воласці Менскага павета. З 1924 года ў Бараўскім сельсавеце Заслаўскага раёна. У 1924 годзе савецкія ўлады спярша закрылі, а ў 1936 годзе — знішчылі Крупецкую царкву. У 1925 годзе каля вёскі Крупцы заснаваны чарапічны завод[4]. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне (Бараўскі, а потым Ждановіцкі сельсавет).

У 1941—1944 гады ў раёне ўрочышча праводзіліся расстрэлы Менскага гета.

У 1972 годзе вёска ўключаная ў межы горада Мінска. У часе будаўніцтва лыжа-ролернай трасы ў 2000-х гадах вёска цалкам знесеная, застаўся адзін дом сучаснай забудовы па адрасе Крупцы, 8. У 2009 годзе Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла пастанову аб перайменаванні могілак «Піянерскія» ў «Крупцы»[5].

У наш час пра колішнюю вёску і прадмесце напамінае вуліца Крупцы, аднайменныя могілкі і прыпынак грамадскага транспарту «Крупцы». У апошні час аднавілася шанаванне Крупецкай крыніцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. к // Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7. С. 135.
  2. Святар Хведар Крыванос. Крупецкая святыня, Churchby.info
  3. Памяць 1998, с. 595.
  4. а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 208.
  5. Безымянным скверам и улицам Минска присвоены имена(недаступная спасылка) // «Минск-Новости», 25 жніўня 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]