Перайсці да зместу

Крымская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крымская вайна 1853-1856)
Крымская вайна
Дэталь панарамы Франца Рубо Абарона Севастопаля (1904).
Дэталь панарамы Франца Рубо Абарона Севастопаля (1904).
Дата 4(16) кастрычніка 1853 — 13(25) лютага 1856
Месца Крым, Балканы, Каўказ, Чорнае мора, Балтыйскае мора, Белае мора, Далёкі Усход
Вынік Перамога кааліцыі; Парыжскі мірны дагавор, 1856
Змены далучэнне часткі Бесарабіі да Асманскай імперыі
Праціўнікі
Кааліцыя:
 Французская імперыя
 Асманская імперыя
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя
Сардзінія Сардзінскае каралеўства
 Расійская імперыя
Камандуючыя
Другая французская імперыя Напалеон III

Другая французская імперыя Арман Жак Ашыль Леруа дэ Сент-Арно
Другая французская імперыя Франсуа Сертэн Канрабер
Другая французская імперыя Жан-Жак Пелісье
Асманская імперыя Абдул-Меджыд I
Асманская імперыя Абдул-Керым-Надзір-паша
Асманская імперыя Амер-паша
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Вікторыя
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Джэймс Кардзіган
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Фіцрой Сомерсет Раглан
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Сэр Томас Джэймс Харпер
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Сэр Эдмунд Лаянс
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Сэр Джэймс Сімпсан
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Вільям Джон Кодрынгтан
Сардзінія Віктар Эмануіл II
Сардзінія Альфонса Ферэра Ламармора

Расійская імперыя Мікалай I

Расійская імперыя Аляксандр II
Расійская імперыя Міхаіл Дзмітрыевіч Гарчакоў
Расійская імперыя Іван Фёдаравіч Паскевіч
Расійская імперыя Павел Сцяпанавіч Нахімаў
Расійская імперыя Эдуард Іванавіч Татлебен
Расійская імперыя Аляксандр Сяргеевіч Меншыкаў
Расійская імперыя Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў
Расійская імперыя Мікалай Мікалаевіч Мураўёў
Расійская імперыя Уладзімір Іванавіч Істомін
Расійская імперыя Уладзімір Аляксеевіч Карнілаў
Расійская імперыя Васіль Сцяпанавіч Завойка
Расійская імперыя Іван Малхазавіч Андронікаў
Кацярына Чаўчавадзэ-Дадыяні
Рыгор Леванавіч Дадыяні

Сілы бакоў
Другая французская імперыя Францыя — 309 268 салдат,

Асманская імперыя Асманская імперыя — 165 тыс. салдат,
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Вялікабрытанія — 250 864 салдат,
Сардзінія Сардзінія — 21 тыс. салдат,
Герб Германскага саюза германская брыгада — 4250,
Герб Швейцарыі швейцарская брыгада — 2200 салдат,
Славянскі легіён славянскі легіён — 1400 казакоў.

Расійская імперыя Расія — 889 тыс.[2] салдат,

Герб Балгарыі балгарская брыгада — 3000 салдат,
Герб Каралеўствы Грэцыя грэчаскі легіён  — 800 салдат.

Страты
Другая французская імперыя Францыя — 97 365 загінулых, якія памерлі ад ран і хвароб; 39 818 чал. паранена,

Асманская імперыя Асманская імперыя — 45 300 загінулых, якія памерлі ад ран і хвароб,
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Вялікабрытанія — 22 602 загінулых, што памерлі ад ран і хвароб; 18 253 чал. паранена,
Сардзінія Сардзінія — 2194 загінулых; 167 чал. паранена

Расійская імперыя Расія —
Па агульных адзнаках, 530 тыс. загінулых. 35,671 забіты, 37,454 памерлі ад ран, 377 тыс. памерлі ад хвароб[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крымская вайна 1853—1856, таксама Усходняя вайна — вайна паміж Расійскай імперыяй і кааліцыяй у складзе Брытанскай, Французскай, Асманскай імперый і Сардзінскага каралеўства. Баявыя дзеянні разварочваліся на Каўказе, ў Дунайскіх княствах, на Балтыйскім, Чорным, Белым, Баранцавым морах, а таксама на Камчатцы. Найбольшага напружання яны дасягнулі ў Крыму.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя Асманская імперыя знаходзілася ў стане заняпаду, і толькі прамая ваенная дапамога Расіі, Англіі, Францыі і Аўстрыі дазволіла султану двойчы прадухіліць захоп Канстанцінопаля мяцежным васалам Мухамедам Алі Егіпецкім. Акрамя таго, працягвалася барацьба праваслаўных народаў за вызваленне ад асманскага ярма. Гэтыя чыннікі прывялі да з'яўлення ў рускага імператара Мікалая I на пачатку 1850-х гадоў думак пра аддзяленне балканскіх уладанняў Асманскай імперыі, населеных праваслаўнымі народамі чаму працівіліся Вялікабрытанія і Аўстрыя. Вялікабрытанія, акрамя таго, імкнулася да выцяснення Расіі з чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа і з Закаўказзя. Імператар Францыі Напалеон III, хоць і не падзяляў планаў англічанін па аслабленні Расіі, лічачы іх празмернымі, падтрымаў вайну з Расіяй як рэванш за 1812 год і як сродак умацавання асабістай улады.

У ходзе дыпламатычнага канфлікту з Францыяй па пытанні кантролю над царквой Раства Хрыстова ў Віфлееме, Расія з мэтай аказання ціску на Турцыю акупавала Малдавію і Валахію, якія знаходзіліся пад пратэктаратам Расіі па ўмовах Адрыянопальскага мірнага дагавора. Адмова рускага імператара Мікалая I вывесці войскі прывёў да аб'яўлення 4 (16) кастрычніка 1853 года Турцыяй, а за ёй Вялікабрытаніяй і Францыяй, вайны Расіі

У ходзе пачаўшыхся баявых дзеянняў саюзнікам атрымалася, выкарыстоўваючы тэхнічнае адставаннє рускіх войскаў і нерашучасць рускага камандавання, сканцэнтраваць колькасна і якасна пераўзыходзячыя сілы арміі і флоту на Чорным моры, што дазволіла ім зрабіць паспяховую высадку ў Крыме дэсантнага корпуса, нанесці расійскай арміі шэраг параз і пасля гадавой аблогі захапіць паўднёвую частку Севастопаля — галоўнай базы рускага Чарнаморскага флоту. Севастопальская бухта, месца дыслакацыі расійскага флоту, засталася пад кантролем Расіі. На Каўказскім фронце рускім войскам атрымалася нанесці рад паражэнняў турэцкай арміі і захапіць Карс. Аднак пагроза далучэння да вайны Аўстрыі і Прусіі вымусіла рускіх прыняць навязаныя саюзнікамі ўмовы міру. Падпісаны ў 1856 годзе прыніжальны Парыжскі мірны дагавор запатрабаваў ад Расіі вярнуць Асманскай імперыі ўсё захопленае ў паўднёвай Бесарабіі, у вусці ракі Дунай і на Каўказе; імперыі забаранялася мець баявой флот у Чорным моры, абвешчаным нейтральнымі водамі; Расія спыняла ваеннае будаўніцтва на Балтыйскім моры, і многае іншае.

Зноскі

  1. Очерки истории Грузии. Том 5  : В 8-и т. / АН ГССР, Ин-т ист., археол. и этнографии - Тб. : Мецниереба : Тип. АН ГССР - ; 21см. [MFN: 2511] Т.5 : Грузия в XIX веке / [Ред.: М. Гаприндашвили, О. Жорданиа] -, 1990 - 614с. : ил. - - Библиогр. в подстроч. примеч. - ISBN 5-520-00499-4 : [4л.], 18500экз. [MFN: 2513] UDC: 9(479.22)"19"
  2. а б Clodfelter 2017, p. 180.
  • The Times: артыкулы часоў Крымскай вайны
  • Rüstow, «Der Krieg gegen Russland, 1853—56»
  • Guérin, «Histoire de la dernière guerre de Russie 1853—56»
  • Kinglake, «The Invasion of the Crimea» в 8 томах; Niel, «Siège de Sebastopol journal des opérations de génie»
  • Bazancourt, «L’expédition de Crimée jusqu’à la prise de Sebastopol»
  • Napier, «The hist. of the Baltic camp. of 1854»
  • Schweinitz, «Die Expédition gegen die Aland-Inseln im Jahre 1854»
  • Riccordo, «Pittorico milit. della spedizione sarda in Oriente negli an. 1855—5 6»
  • Oliphant (Laurence), «The Transcaucasian camp. of the turkisch Army under Omer-Pacha»