Куроўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кураўшчызна)
Вёска
Куроўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 50 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854041
Куроўшчына на карце Беларусі ±
Куроўшчына (Беларусь)
Куроўшчына
Куроўшчына (Брэсцкая вобласць)
Куроўшчына

Куро́ўшчына[1] (трансліт.: Kuroŭščyna, руск.: Куровщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 12,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1856 годзе вёска вядома ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні пад назвай Кураўшчызна, Алёне Ванзяловічавай у ёй належалі 12 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з в. Лявошкі і маёнткамі Кураўшчызна, адзін з якіх знаходзіўся ва ўладанні Рамуальда Янішэўскага і яго сясцёр (2 двары, 10 жыхароў), другі — Аляксандра Карнацэвіча (1 двор, 7 жыхароў).

У 1905 годзе ў вёска і маёнткі Кураўшчызна (1) і Кураўшчызна (2). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена на кароткі час савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска і фальварак у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сялецкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, з раздзеленай на 2 часткі (пераважна аднабаковай) забудовай.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 21 двор, 127 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 143 жыхары, у маёнтках Кураўшчызна (1) — 5 і Кураўшчызна (2) — 7 жыхароў.
    • 1924 — 5 будынкаў, 47 жыхароў.
    • 1940 — 38 двароў, 257 жыхароў.
    • 1959 — 63 гаспадаркі, 251 жыхар.
    • 1970 — 258 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 44 двары, 90 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]