Магілёўскія паўстанні (1606—1610)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўстанне рамеснікаў у Магілёве 1606—1610 гг. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей

Магілёўскія паўстанні 1606—1610 — выступленні мяшчан Магілёва супраць гарадской рады ў 16061610. Падзеі мелі амаль 20-гадовую перадгісторыю незадаволенасці мяшчан злоўжываннямі і хабарніцтвам магістрата.

Першае магілёўскае паўстанне пачалося 20.6.1606 пад кіраўніцтвам саладоўніка Стахора Мітковіча. Пасля ўварвання мяшчан у ратушу (15.7.1606) старая рада была разагнаная, і выбраная новая, у складзе якой былі пераважна незаможныя рамеснікі. Новая рада кіравала Магілёвам больш за 2 гады, асаблівую ўвагу звяртаючы на інтарэсы гарадскіх нізоў. Аднак, у новай радзе паступова, і з дапамогаю ўладаў Рэчы Паспалітай, утварыўся раскол, і ў жніўні 1608 частка рады падпісала «ўгодлівы ліст», паводле якога ўлада ў горадзе вярталася да старой рады. Кіраўнік радыкальнага крыла новай рады Хадко Багдановіч быў засуджаны на смерць.

Дзейнасць адноўленага старога магістрату выклікала неаднаразовыя новыя выступленні. Найбольш буйное адбылося ў 1610, калі гарадскія нізы спрабавалі ўзняць узброенае паўстанне, але яно было задушана войскам, а 5 кіраўнікоў былі пакараны смерцю на Іллінскай горцы.

У далейшым, выступленні мяшчан адбываліся таксама ў 1636 і 1638 гадах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]