Хаўмеа (карлікавая планета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Малая планета Хаўмеа)
Jump to navigation Jump to search
Хаўмеа і спадарожнікі (малюнак)

Хаўме́а, ці Хаўме́я (136108 Haumea па каталогу ЦМП[1]; старое абазначэнне 2003 EL61) — чацвёртая па велічыні карлікавая планета Сонечнай сістэмы. Класіфікуецца як плутоід, транснептунавы аб’ект (ТНА)[2]. Паводле дадзеных астраномаў з Паламарскай абсерваторыі (Каліфорнія), мае памер, параўнальны з памерам Плутона, моцна выцягнутую форму і перыяд кручэння вакол сваёй восі каля 4 гадзін. Мае 2 спадарожнікі з перыядамі абароту 18 і 49 сутак. Названа ў гонар гавайскай багіні ўрадлівасці і дзетараджэння[3].

У 2017 годзе ў Хаўмеі былі выяўлены кольцы[4][5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ект быў адкрыты ў 2005 годзе[6], 29 ліпеня 2005 года яму быў прысвоены папярэдні парадкавы нумар 2003 EL61 («2003» азначала дату адкрыцця іспанскімі даследчыкамі[7]). 7 верасня 2006 года аб’ект быў занесены ў афіцыйны каталог малых планет як (136108) 2003 EL61.

На званне першаадкрывальнікаў гэтага аб’екта прэтэндавалі дзве групы астраномаў: з Іспаніі і ЗША. Міжнародны астранамічны саюз абраў імя, прапанаванае амерыканцамі. 17 верасня было абвешчана аб прысваенні аб’екту імені Хаўмеа і прысваенні яму статусу карлікавай планеты[8].

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Форма і памеры

Першыя ж фотаметрычныя назіранні, зробленыя групай Браўна ў 2005 годзе праз телескоп у Абсерваторыі Кека, выявілі, што Хаўмеа верціцца вельмі хутка — яе перыяд абароту вакол уласнай восі складае 3,9155±0,0002 гадзіны[9]

Вельмі хуткае вярчэнне Хаўмеі павінна скажаць яе форму. Гэта ўскосна пацвярджаецца тым, што ў яе назіраюцца вялікія ваганні яркасці — іх амплітуда дасягае (0,28±0,04)m.[9] Хоць прычынай гэтых ваганняў можа быць неаднароднасць паверхні (як у Плутона, у якога адхіленні ў яркасці дасягаюць 35%), для Хаўмеа прычынай змянення яркасці з'яўляецца, хутчэй за ўсё, яе выцягнутая форма[10]. Даследчыкі прамадэліравалі форму аб'екта і ўстанавілі, што найлепшую адпаведнасць дае мадэль у выглядзе эліпсоіда Якобі[en] з памерамі 1960×1518×996 км і альбеда 0,73[9]. У гэтым выпадку памеры Хаўмеі — каля дыяметра Плутона «ўздоўж» і ў два разы менш — «папярок», і Хаўмеа займае трэцяе або чацвёртае месца сярод транснептунавых аб’ектаў пасля Эрыды, Плутона і, магчыма, Макемаке.

У 2007 годзе былі апублікаваны вынікі вымярэння дыяметра і альбеда Хаўмеі, зробленыя пры дапамозе інфрачырвонага касмічнага тэлескопа Спітцэр. Згодна з гэтымі вымярэннямі, сярэдні дыяметр Хаўмеі аказаўся ровен 1150+250−100 км, а альбеда — 0,84+0,10−0,20[11].

Вымярэнні памераў аб'екта, праведзеныя ў 2009 годзе пры дапамозе інфрачырвонай касмічнай абсерваторыі Гершэль, паказалі, што яе сярэдні дыяметр ляжыць у дыяпазоне 1212—1491 км[12].

Маса

Маса Хаўмеі вызначана па арбітах спадарожнікаў і роўная (4,004±0,040)×1021 кг, што складае 24 % ад масы Эрыды і 32 % масы Плутона[13]. Зыходзячы з разліковай формы аб'екта, яго сярэдняя шчыльнасць у 2006 годзе ацэньвалася ў 2,6—3,34 г/см³.[9] Такім чынам, шчыльнасць Хаўмеі вышэй, чым у яе суседзяў па поясу Койпера. У 2007, 2010 і 2014 гадах шчыльнасць Хаўмеі была ацэнена ў 2,5—2,6 г/см³[12][14][15].

Паверхня

Спектр Хаўмеа паказвае, што яе паверхня, як і паверхня Харона, пакрыта пераважна вадзяным лёдам.

У 2009 годзе доктар Педра Ласерда (Pedro Lacerda) з Каралеўскага ўніверсітэта ў Белфасце паведаміў аб выяўленні на паверхні Хаўмеа каляровай анамаліі — вялікай плямы, якая мае чырвонае адценне ў бачным дыяпазоне. Прырода і паходжанне дадзенага аб’екта дакладна не ўстаноўлены. Меркавана гэта можа быць вобласць акладанняў нейкіх мінералаў ці арганічных злучэнняў[10][16]. Па іншай гіпотэзе «чырвоная пляма» ўяўляе сабой след ад сутыкнення Хаўмеа з іншым нябесным целам[17][18].

Кольцы[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года стала вядома аб выяўленні кольцаў у Хаўмеі[4]. Іх радыус складае прыкладна 2287 км, з шырынёю ў 70 км і празрыстасцю 0,5.

Спадарожнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр большага спадарожніка (Хііяка) — каля 350 км, перыяд абарачэння — 48,9 сутак, радыус арбіты — 49,9 тыс. км. Другі спадарожнік (Намака) прыкладна ўдвая менш першага, верціцца вакол Хаўмеа па арбіце з вялікай паўвоссю 25,6 тыс. км з перыядам 18 сутак[13].

Асколкі[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, Хаўмеа ўтварылася ў выніку сутыкнення двух нябесных цел. Большая частка лёгкіх кампанентаў (метан і вадзяны лёд) пасля ўдару часткова знікла, часткова была выкінута ў навакольную прастору і пасля ўтварыла два спадарожнікі (магчыма, будуць адкрыты яшчэ спадарожнікі). Гіпотэза сутыкнення ўскосна пацвярджаецца тым, што на падобных арбітах абарочваюцца яшчэ як мінімум тры ТНА меншага памеру з аналагічнымі Хаўмеа спектрамі — магчыма, «асколкі» Хаўмеа і разбітага ўдарам аб’екта дыяметрам каля 1600 км. Два іншыя ТНА-спадарожнікі, якія раней лічыліся «асколкамі», маюць чырвоны колер і таму не адносяцца да ўдзельнікаў гэтага катаклізму[19]. Пошук «асколкаў» працягваецца[20].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Minor Planet Names: Alphabetical List (англ.) . IAU Minor Planet Center. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
  2. News Release — IAU0807: IAU names fifth dwarf planet Haumea(англ.) 
  3. 136108 Haumea (2003 EL61)(англ.)  // JPL Small-Body Database Browser, California Institute of Technology
  4. 4,0 4,1 Ortiz, J. L.; Santos-Sanz, P.; Sicardy, B.; Benedetti-Rossi, G.; Bérard, D.; Morales, N.; Duffard, R.; Braga-Ribas, F.; et al. (2017). "The size, shape, density and ring of the dwarf planet Haumea from a stellar occultation". Nature 550 (7675): 219–223. doi:10.1038/nature24051. 
  5. Surprise! Dwarf Planet Haumea Has a Ring, Sky and Telescope, October 13, 2017.
  6. Дакладней, Хаўмеа была адкрыта групай даследчыкаў Калтэха ў Паламарскай абсерваторыі 28 снежня 2004, і ў ліпені 2005 года групай з іспанскай абсерваторыі Сьера Невада. Аб палеміцы з нагоды даты і прыярытэту адкрыцця гл. спрэчка вакол адкрыцця Хаўмеа[en].
  7. IAUC 8577: 2003 EL_61, 2003 UB_313, 2005 FY_9; C/2005 N6(англ.) 
  8. Хаумеа из внешней части Солнечной системы(руск.) 
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 D. L. Rabinowitz, et al. Photometric Observations Constraining the Size, Shape, and Albedo of 2003 EL61, a Rapidly Rotating, Pluto-Sized Object in the Kuiper Belt // Astrophysical Journal. — 2006. — Vol. 639. — № 2. — P. 1238–1251. — DOI:10.1086/499575Bibcode2006ApJ...639.1238RarΧiv:astro-ph/0509401
  10. 10,0 10,1 Дмитрий Целиков. Представлено описание карликовой планеты Хаумеа (руск.) , Компьюлента (2009-09-16). Праверана 21 лютага 2012.
  11. J. Stansberry, W. Grundy, M. Brown, et al. Physical Properties of Kuiper Belt and Centaur Objects: Constraints from Spitzer Space Telescope // The Solar System beyond Neptune. — University of Arizona Press, February 2007. — Bibcode2008ssbn.book..161S
  12. 12,0 12,1 E. Lellouch, et al. "TNOs are cool": A survey of the trans-Neptunian region II. The thermal lightcurve of (136108) Haumea // Astronomy and Astrophysics. — 2010. — Vol. 518. — P. L147. — DOI:10.1051/0004-6361/201014648Bibcode2010A&A...518L.147LarΧiv:1006.0095 (гл. табліцу 1)
  13. 13,0 13,1 Ragozzine D., Brown, M.E. Орбиты и массы спутников карликовой планеты Хаумеа = Orbits and Masses of the Satellites of the Dwarf Planet Haumea = 2003 EL61 // The Astronomical Journal. — 2009. — № 6. — P. 4766—4776. — Bibcode2009AJ....137.4766R arΧiv:0903.4213
  14. Lacerda, Pedro; Jewitt, David C. (2007). "Densities of Solar System Objects from Their Rotational Light Curves". The Astronomical Journal 133 (4): 1393–1408. doi:10.1086/511772. Bibcode2007AJ....133.1393L. http://iopscience.iop.org/article/10.1086/511772/pdf. 
  15. Alexandra C. Lockwood, Michael E. Brown, John Stansberry (2014). The size and shape of the oblong dwarf planet Haumea
  16. P. Lacerda Time-Resolved Near-Infrared Photometry of Extreme Kuiper Belt Object Haumea // Astronomical Journal. — 2009. — Vol. 137. — № 2. — P. 3404–3413. — DOI:10.1088/0004-6256/137/2/3404Bibcode2009AJ....137.3404L
  17. На планете Хаумеа открыто большое красное пятно(руск.)  // Мембрана
  18. Agence France-Presse Astronomers get lock on diamond-shaped Haumea. European Planetary Science Congress in Potsdam. News Limited (16 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 16 верасня 2009.
  19. Visible spectroscopy in the neighborhood of 2003 EL61 (англ.) 
  20. Detection of Additional Members of the 2003 EL61 Collisional Family via Infrared Spectroscopy (англ.)