Матароўшчына
Выгляд
Вёска
Матароўшчына
| ||||||||||||||||||
Матаро́ўшчына[1] (трансліт.: Mataroŭščyna, руск.: Моторовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, каля ракі Слоўст.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ўтворана ад суседняй вёскі Матарова. Назва Матарова, верагодна, паходзіць ад прозвішча Матора, Матор, якое можа мець шмат значэнняў[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР, каля засценка Княстарава[3] (Князь Возера[4]) і фальварка Хвашчэўніца (абодва цяпер не існуюць).
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе мела статус вёскі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1926 год — 14 двароў, 63 жыхары
- 1960 год — 78 жыхароў
- 2002 год — 9 двароў, 14 жыхароў
- 2010 год — 11 гаспадарак, 17 жыхароў
- 2012 год — 10 гаспадарак, 17 жыхароў
- 2019 год — 31 жыхар[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз.
- ↑ SgKP 1883, с. 192.
- ↑ Подвижная карта . orda.of.by. Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Матароўшчына // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Kniastorowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 192.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Матароўшчына