Яснаўка
Вёска
Яснаўка
|
Я́снаўка[1] (трансліт.: Jasnaŭka, руск.: Ясновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.
За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі вядома Яснаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы гліністыя пяскі[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у складзе маёнтка Такарня ўласнасці Іскрыцкіх. З 1860-х гадоў у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У пачатку XX стагоддзя ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У час вайны было спалена 40 з 66 дамоў[4].
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1858 год — 104 жыхары
- 1908 год — 46 двароў, 363 жыхары
- 1926 год — 54 жыхары, 332 жыхары
- 1960 год — 225 жыхароў
- 2002 год — 25 двароў, 48 жыхароў
- 2007 год — 18 двароў, 37 жыхароў
- 2010 год — 19 гаспадарак, 37 жыхароў
- 2012 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў
- 2019 год — 27 жыхароў[6]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадзь Сцяпанавіч Крук (1920—2015) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі.
- Уладзімір Ільіч Савіч (1932—1989) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Янюк М. Ф. Яснаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яснаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 199—200. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Jasnówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 493.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх