Сінінкі
Вёска
Сінінкі
| ||||||||||||||||||||||
Сі́нінкі[1] (трансліт.: Sininki, руск.: Сининки; раней таксама Баркі[2]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх[3], пазней Оштарпаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1858 годзе вёска ў маёнтку Феліцыянава, уласнасць А. Івашкевіча. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці. У 1880-х гадах працавала народнае вучылішча, у якім у 1892—1893 гадах вучыліся 43 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.
У 1916 годзе адкрыта аднакласнае народнае вучылішча.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 46 двароў, 334 жыхары
- 1908 год — 50 двароў, 480 жыхароў
- 1917 год — 49 двароў, 312 жыхароў
- 1970 год — 178 жыхароў
- 2002 год — 30 двароў, 55 жыхароў
- 2010 год — 26 гаспадарак, 46 жыхароў
- 2019 год — 27 жыхароў[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Подвижная карта . orda.of.by. Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сінінкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 180—181. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінінкі