Мосарскі сельсавет (Ушацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мосарскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мосар
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 772 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Мо́сарскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мосар.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завячэльскага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад Жарскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вацлавова і Завыдрына)[2]. 20 мая 1960 года ў склад Сарочынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бутава, Жывалака, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Пілатоўшчына і Северыны)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мосараўскага сельсавета 18 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сарочынскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Арцюшкі, Баравыя, Белае, Вялічкаўцы, Вярхоўе, Гара, Губінка, Завячэлле, Занавінне, Кісялёва, Мосар, Немірова, Рубанікі, Старынка, Урбанова і Шасцярні.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.