Мізач
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Мізач | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Мізоч | |||||
|
|||||
| 50°24′25″ пн. ш. 26°08′42″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Раён | Ровенскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1322 | ||||
| Першая згадка | 1322 | ||||
| ПГТ з | 1940 | ||||
| Плошча | 16,24 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 256 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 3300 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3652 | ||||
| Паштовы індэкс | 35740 | ||||
| КААТУУ | 5622655400 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Мізач[1] (укр.: Мізоч) — пасёлак гарадскога тыпу ў Здалбуніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Стубелка, чыгуначная станцыя на лініі Здалбуніў - Краснэ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1322 г. У 1594 г. яго выкупіў князь Януш Астрожскі. З 1720 г. належаў магнатам Карвіцкім. Кароль Аўгуст III граматай ад 23 верасня 1761 г. дазволіў Юзафу Каэтану Дуніну-Карвіцкаму заснаваць горад Вялікі Мізач ў Луцкім павеце і дае яму магдэбургскае права. У тэксце граматы ўпісана пячатка круглай формы з гербам горада. На пячатцы меўся шчыт вірезнай формы, у якім пераплецены літары "М" і "W". У XIX ст. Мізач ваходзіў у Дубенскі павет Валынскай губерні. У лютым 1918 г. Мізач акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 г. У далейшым, ён апынуўся ў зоне баявых дзеянняў. Пасля савецка-польскай вайны ў адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам у 1921-1939 гг. паселішча ўваходзіла ў Здалбуніўскі павет Валынскага ваяводства Польшчы, у верасні 1939 г. мястэчка ўвайшло ў склад СССР і ў студзені 1940 г. стала раённым цэнтрам УССР. У ходзе Другой сусветнай вайны ў горадзе было арганізавана гета.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

