Млыніў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Млыніў
укр.: Млинів
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Млыніў на малюнку Напалеона Орды
Млыніў на малюнку Напалеона Орды
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
  • 20,52 км²
Вышыня цэнтра
191 ± 1 м
Насельніцтва
8500 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3659
Паштовы індэкс
35100
КААТУУ
5623855100
Афіцыйны сайт
Млыніў на карце Украіны ±
Млыніў (Украіна)
Млыніў
Млыніў (Ровенская вобласць)
Млыніў

Млыніў[1] (укр.: Млинів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Млыніўскага раёна. Размешчаны на рацэ Іква (прыток Стыра) за 26 км ад чыгуначнай станцыі Дубна на лініі Здалбуніў - Львоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Назву паселішча звязваюць з вадзянымі млынамі на рацэ Ікве.
  • Першае пісьмовае згадванне аб Млынаве вядома з пачатку XVI ст., калі вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў гэтае паселішча.
  • 1508 г. - пасля смерці без нашчадкаў апошняга ўладара кароль Жыгімонт I Стары перадаў Млыніў крэменецкаму намесніку Якаву Мантовічу.
  • 1562 г. - Млыніў фігуруе ўжо як прыватнае мястэчка Яна Монтаўта-Каблінскага; вялікім злом для жыхароў былі міжусобіцы, якія адбываліся паміж мясцовымі феадаламі.
  • жнівень 1568 г. - на Млыніў напалі падначаленыя князя Галоўні-Астражэцкага, адабралі ў сялян коней, вопратку, зброю і іншую маёмасць, многіх з іх забілі.
  • канец XVII ст. - уладальнік мястэчка князь Хадкевіч пабудаваў тут палац, які лічыўся адным з лепшых архітэктурных збудаванняў Валыні. Тады ж ў мястэчку быў пабудаваны касцёл.
  • 1789 г. - Хадкевічы дамагаюцца каралеўскага прывілея аб дазволе праводзіць у Млынаве чатыры кірмашы ў год.
  • 1792 г. - у Млынаве некаторы час знаходзіцца Тадэвуш Касцюшка.
  • 1795 г. - мястэчка становіцца вёскай Валынскага намесніцтва Расійскай імперыі, праз два гады - Дубенскага павета Падольскай губерні.
  • 1804 г. - Млыніў становіцца вёскай Валынскай губерні.
  • 1840-я гг. - тут знаходзіўся вядомы польскі пісьменнік-этнограф Юзэф Ігнацы Крашэўскі. Апісанню Млынава, у прыватнасці палаца Хадкевіча, ён прысвяціў раздзел у сваёй кнізе «Успаміны з Валыні, Палесся і Літвы».
  • 1915 г. - на працягу дзевяці месяцаў Млыніў падзяляла лінія фронту - палац Хадкевічаў і парк былі ў руках аўстрыйскіх войскаў, а астатняй часткай валодалі расійскія войскі. У 1917-1921 гг. Млыніў быў арэнай барацьбы розных палітычных сіл і ваеннага супрацьстаяння.
  • 1921-1939 гг. - у складзе міжваеннай Польшчы.
  • 11-14 верасня 1939 г. - у Млынаве размяшчалася штаб-кватэра галоўнакамандуючага польскай арміі маршала Эдварда Рыдз-Сміглы.
  • восень 1939 г. - пасля далучэння заходнеўкраінскіх зямель да Савецкай Украіне і ўтварэннем раёнаў у складзе новаўтворанай Ровенскай вобласці, Млыніў стаў раённым цэнтрам і быў аднесены да катэгорыі вёсак. Сотні жыхароў былі арыштаваныя савецкай уладай і высланы ў Сібір.
  • 1959 г. - Млыніў становіцца пасёлкам гарадскога тыпу.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Пакроўская царква ПЦУ
  • Свята-Міхайлаўская царква ПЦУ
  • Свята-Вазнясенскае падвор'е Свята-Мікалаеўскага жаночага манастыра УПЦ МП
  • Свята-Узнясенскі сабор УПЦ МП
  • Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага УПЦ МП
  • Дом Малітвы абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў
  • Царква Хрысціян адвентыстаў Сёмага Дня
  • Царква Хрысціян Веры Евангельскай (Пяцідзесятнікаў)

Зноскі