Тамашгорад
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Тамашгорад | |
|---|---|
| укр.: Томашгород | |
| 51°18′44″ пн. ш. 27°01′30″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Ровенская вобласць |
| Раён | Сарнэнскі раён[d] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1800 |
| Першая згадка | 1800 |
| ПГТ з | 1960 |
| Плошча | 107,31 км² |
| Вышыня цэнтра | 161 ± 1 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 2400 чалавек (2022) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-3635 |
| Паштовы індэкс | 34240 |
| КААТУУ | 5625055500 |
| gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Тамашгорад[1] (укр.: Томашгород) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Сарны - Корасцень.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва мястэчка паходзіць ад імя гістарычнай асобы - Тамаша Гыса - ўрадніка некалькіх навакольных вёсак. Тамашгорад заснаваны ў пачатку XX ст. у сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі. Савецкія войскі занялі сяло ў студзені 1918 г. Пры польскай адміністрацыі ў 1937 г. на каменаломнях, якія належалі інжынерна-будаўнічаму таварыству ў Тамашгорадзе, адбылася буйная забастоўка. Тут дзейнічала ячэйка КПЗУ. У гады Другой сусветнай вайны на франтах ваявала 36 мясцовых жыхароў. Паблізу пасёлка дзейнічаў партызанскі атрад пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза В.М. Ярэмчука, праходзілі іншыя партызанскія злучэнні. У ноч на 4 снежня 1942 г. партызанскі атрад І.П. Фёдарава "За Радзіму" разбурыў чыгуначную станцыю, падарваў два чыгуначныя масты. За баявыя заслугі ў гады вайны былі ўзнагароджаныя 36 жыхароў мястэчка. Статус пасёлка гарадскога тыпу паселішча атрымала з 1960 г.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»


