Сасновэ (Ровенская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Сасновэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Соснове | |||||
|
|||||
| 50°49′18″ пн. ш. 27°00′20″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1708 | ||||
| Першая згадка | XVIII ст. | ||||
| Ранейшыя назвы | Людвіпаль | ||||
| ПГТ з | 1959 | ||||
| Плошча | 1,42 км² | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 2000 чалавек (2017) | ||||
| Шчыльнасць | 1433,8 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3653 | ||||
| Паштовы індэкс | 34652 | ||||
| КААТУУ | 5620455700 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сасновэ[1] (укр.: Соснове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Бэрэзніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Случ у межах ландшафтнага заказніка Сакаліныя горы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча Людвіпаль было заснавана ў 2-й палове XVIII ст. Ануфрыем Бежынскім, сынам Фелікса Бежынскага, якому ў 1755 г. Патоцкімі было перададзена ва ўласнасць мястэчка Селішчы (Seidliszcza), да якога Патоцкімі у 1720 г. быў перанесены "ośrodek dóbr" з Губкава, размешчанага на процілеглым беразе ракі Случ, якое было моцна разбурана шведскім войскам, а затым спустошана тыфам. Назва Людвіпаль (Ludwipol) паходзіць ад імя жонкі Ануфрыя Бежынскага Людвікі Панінскай.
Пасля ўваходжання Правабярэжнай Украіны да складу Расійскай імперыі Людвіпаль у 1795 г. уключаны ў склад Ровенскага павета. У 1798 г. у Людвіпале быў 141 двор, дзе пражывала 860 чалавек, а ў 1812 г. колькасць двароў зменшылася да 115, насельніцтва — да 740 чалавек.
У пачатку XIX ст. тут дзейнічала суконная мануфактура. У 1850 г. ў Людвіпале адкрыта папяровая фабрыка, якая працавала на мясцовай сыравіне. Памешчык заснаваў вінакурны завод. Дзякуючы выгаднаму размяшчэнню — праз Людвіпаль ішлі гандлёвыя шляхі з Карца ў Бэрэзнэ, Стэпань і Пінск. Водным шляхам сплаўлялі лес і перавозілі розныя тавары. Толькі ў 1850 г. ад людвіпальскай прыстані адпраўлена 89 плытоў з таварамі на 27,5 тыс. рублёў. У сярэдзіне XIX ст. ў Людвіпале налічвалася 80 дамоў, насельніцтва - каля 670 чал., больш за 60% з іх займаліся земляробствам, астатнія — саматужнымі промысламі, гандлем, сплавам лесу. У 1867 г. рабочыя спалілі папяровую фабрыку, а суконная згарэла ў 1879 г. Па дадзеных 1884 г. у Людвіпале быў піўзавод, некалькі скатабоен, 22 невялікіх крамы. У год праводзілася тры кірмашы і штотыдзень таргі. З 1866 г. Людвіпаль быў цэнтрам воласці, ён належаў да катэгорыі мястэчак. У ім пражывала 850 жыхароў, а на канец стагоддзя колькасць іх узрасла да 1428 чал. 7 сакавіка 1946 г. савецкімі ўладамі мястэчка было перайменавана на Сасновае (Сасновэ).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

